Шартр (па-француску: Chartres) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эр і Люар у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Разьмешчаны за 96 кілямэтраў ад Парыжу на ўрадлівай раўніне Бос. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 38 840 чалавек.

Шартр
франц. Chartres
Катэдральны сабор уначы
Катэдральны сабор уначы
Blason Chartres.svg
Герб Шартру


Краіна: Францыя
Рэгіён: Цэнтар-Валь дэ Люар
Дэпартамэнт: Эр і Люар
Кіраўнік: Jean-Pierre Gorges[d]
Плошча: 16,85 км²
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 38 840 чал.
шчыльнасьць: 2305,04 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 28000
Геаграфічныя каардынаты: 48°26′37″ пн. ш. 1°29′9″ у. д. / 48.44361° пн. ш. 1.48583° у. д. / 48.44361; 1.48583Каардынаты: 48°26′37″ пн. ш. 1°29′9″ у. д. / 48.44361° пн. ш. 1.48583° у. д. / 48.44361; 1.48583
Шартр на мапе Францыі
Шартр
Шартр
Шартр
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-chartres.fr/

ГісторыяРэдагаваць

 
Від на цэнтар Шартру з маста Бужу

Назва гораду паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваяваньня ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагодзьдзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартраўскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамэн. Тытул герцага Шартраўскага належыў розным сваякам францускіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі БурбонаўГенрых IV.

СлавутасьціРэдагаваць

На пагорку, над старой часткай гораду, уздымаецца гатычны сабор Нотр-дам, пабудаваны з 1194 па 1220 гады, які валодае багатым скульптурным убраньнем. Сабор Шартраўскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а ягоныя вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.

УраджэнцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Шартрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў