Комплекснае плаваньне
Комплекснае плаваньне — індывідуальная плавальная дысцыпліна, падчас якой спартоўцы па чарзе плывуць чатырма рознымі стылямі.
Парадак стыляў у комплексным плаваньні:
- Батэрфляй
- Плаваньне на сьпіне
- Брас
- Вольны стыль (дэ-факта кроль)
У праграму Алімпійскіх гульняў уваходзяць дзьве дыстанцыі комплекснага плаваньня, як у мужчын, так і ў жанчын — 200 мэтраў і 400 мэтраў. На дыстанцыі 200 мэтраў удзельнікі праплываюць у 50-мэтровым басэйне па 50 мэтраў кожным стылем, у заплыве ўдвая даўжэй — па 100 мэтраў кожным стылем.