Леапо́льд Ге́нрык Стаф (па-польску: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878, Львоў — 31 траўня 1957, Скаржыска-Каменна) — польскі паэт, драматург, перакладчык.

Леапольд Стаф
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лістапада 1878(1878-11-14)[1]
Памёр 31 траўня 1957(1957-05-31)[2][3][4][…] (78 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, пісьменьнік, драматург
Жанр клясыцызм[d], дэкадэнцтва і парнасізм[d]
Мова польская мова[5]
Узнагароды
ордэн „Сьцяг Працы“ I ступені Залаты крыж Заслугі Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Пасьля заканчэньня гімназіі вучыўся ў Львоўскім унівэрсытэце (1897—1901). Удзельнічаў у дзейнасьці паэтычнага кружка «Плянэтніцы». Зьдзейсьніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (1902—1903). Супрацоўнічаў з газэтамі і часопісамі. У 1909—1914 рэдагаваў кніжную сэрыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненьні вялікіх пісьменьнікаў і філёзафаў. Гады Першай сусьветнай вайны правёў у Харкаве (1915—1918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопісу «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (1920—1921). Друкаваўся ў газэтах «Tygodnik Ilustrowany» (1918—1923), «Kurier Warszawski» (1922—1927), «Gazeta Polska» (1931—1939), «Sygnały» (1933—1939). Быў віцэ-старшынём Таварыства польскіх пісьменьнікаў і журналістаў (1924), затым старшынём (1924—1931). З 1920 году сябар кіраваньня прафэсійнага Саюзу польскіх пісьменьнікаў, сябар Польскай акадэміі літаратуры (з 1933) і яе віцэ-старшыня (1934—1939).

Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным унівэрсытэце. Пасьля задушэньня Варшаўскага паўстаньня жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.

 
Надмагільле на варшаўскіх могілках Павонзкі

Ляўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клюбу; ляўрэат узнагароды ПЭН-клюбу (за перакладчыцкую дзейнасьць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўнівэрсытэту (1939), Ягелонскага ўнівэрсытэту (1949).

Беларускія пераклады рэдагаваць

Вершы Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімер Мархель[6], Ганна Міхальчук.

  • Высокія дрэвы: Вершы / Пер. з польскай А. Мінкіна. — Мн. : Маст. літ., 1994. — 127 с. — (Паэзія народаў свету).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ а б в Стафф Леопольд // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Leopold Staff // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ Leopold Staff // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ^ CONOR.SI
  6. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць