Лаўкенікі
Лаўке́нікі[1] (таксама — Лаўкені́кі[1]) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Лаўкенікі лац. Łaŭkieniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 17 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843091 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′35″ пн. ш. 25°43′52″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.73111° у. д.Каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°43′52″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.73111° у. д. |
± Лаўкенікі |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. У 1861 годзе 51 рэвіская душа, у 1897 годзе 19 двароў, 157 жыхароў. У чэрвені 1906 году ў вёсцы адбываліся сялянскія хваляваньні. У 1909 годзе 24 двары, 178 жыхароў, 178 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гадах у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 156 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (35 двароў, 195 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У верасьні 1950 году арганізаваны калгас імя А. В. Суворава. З 1954 г. у калгасе імя М. І. Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль» і ў Суботніцкім сельсавеце. Дзейнічала пачатковая школа. Потым у складзе калгасу «Жамыслаўль».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 17 чалавек[2]
- 1999 год — 51 чалавек, 30 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234—235
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.