Лаяш Кошут
Лаяш Кошут (па-вугорску: Lajos Kossuth) — вугорскі шляхціч, юрыст, журналіст, палітык, дзяржаўны дзяяч і прэзыдэнтам Каралеўства Вугоршчына падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў[5]. Пры дапамозе свайго таленту ў аратарстве ў палітычных дэбатах і публічных прамовах Кошут, які паходзіць зь зьбяднелай шляхецкае сям’і, здолеў стаць рэгентам-прэзыдэнтам Вугоршчыны. Вядома, што род Кошут мае славацкае паходжаньне, а маці Лаяша паходзіла зь нямецкіх лютэранаў, сам Кошут зьяўляўся апантанным вугорскім нацыяналістам.
Лаяш Кошут | |
па-вугорску: Kossuth Lajos | |
6 ліпеня 1848 — 13 жніўня 1849 | |
14 красавіка 1849 — 11 жніўня 1849 | |
Наступнік | Артур Гёргеі |
7 красавіка 1848 — 12 верасьня 1848 | |
Наступнік | Лаяш Бацьяні[d] |
2 кастрычніка 1848 — 1 траўня 1849 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 верасьня 1802[1] |
Памёр: |
20 сакавіка 1894[2][3] (91 год) |
Партыя: | |
Дзеці: | Фэрэнц Кошут[d] і Lajos Tódor Károly Kossuth[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Навучаўся на юрыста ў Пэшце. Ягоныя выдатныя здольнасьці да палымяных прамоваў, а таксама здольнасьць хутка аналізаваць велічэзныя матэрыялы, здольнасьць гуляць на многіх псыхалягічных аспэктах, разам зь безумоўнай сумленнасьцю і непадкупнасьцю, зь першага году знаходжаньня ў Пэшце забясьпечылі маладому юрысту вядомасьць і салідную практыку. Аднак, сам Лаяша Кошут бачыў сваю будучыню толькі ў палітычнай дзейнасьці. Спробы заняць месца ў адміністрацыі ня мелі посьпеху, бо ягоныя радыкальныя дэмакратычныя і нацыянал-патрыятычныя перакананьні не віталіся аўстрыйскай адміністрацыяй. Тым ня менш, Кошут ўсё ж быў прызначаны дэпутатам арыстакратычнага парлямэнту Вугоршчыны, які месьціўся ў сучаснай Браціславе.
Пад уплывам рэвалюцыйных падзеяў у Парыжы Лаяш Кошут 3 сакавіка 1848 году заклікаў да рэвалюцыйных пераменаў у Аўстрыйскае імпэрыі, апэлюючы да сямнаццацігадовага эрцгерцагу Францу Ёзэфу. Пасьля здушэньня рэвалюцыі быў вымушаны зьехаць з краіны, вандруючы па Турэччыне, Ангельшчыне, ЗША і Італіі. Бронзавы бюст Кошута месьціцца ў Капітоліі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Lajos (Ludwig von) Kossuth // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Lajos Kossuth // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ а б Кошут Лайош // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Kossuth, Lajos. The Encyclopaedia Britannica.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Працы Кошута. Project Gutenberg.