Лапосі (Менская вобласьць)
Лапо́сі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Лапосі | |
трансьліт. Laposi | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
СААТА: | 6240831063 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°57′54″ пн. ш. 26°51′17″ у. д. / 54.965° пн. ш. 26.85472° у. д.Каардынаты: 54°57′54″ пн. ш. 26°51′17″ у. д. / 54.965° пн. ш. 26.85472° у. д. |
± Лапосі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1904 год — засьценак у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, зьяўляўся ўладаньнем Жураўлёва. Засьценак налічваў 19 жыхароў.
- 1921 год — засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 47 двароў. Засьценак налічваў 34 жыхароў.
- 1931 — 8 двароў і 43 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Лацьвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Перадавік».
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (да 22 кастрычніка 1957 году — калгас імя Булганіна) з цэнтрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 41 жыхара.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 5 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 2 двары, 8 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 41
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Łaposie, zaścianek, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 592