Лапацічы (Магілёўская вобласьць)
Лапа́цічы[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Лапаціцкага сельсавету.
Лапацічы | |
трансьліт. Lapacičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Лапаціцкі |
Насельніцтва: | 498 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213251 |
СААТА: | 7250824026 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′0″ пн. ш. 30°52′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 30.86667° у. д.Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 30°52′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 30.86667° у. д. |
± Лапацічы |
Назва
рэдагавацьПаводле паданьня, назва вёскі паходзіць ад прозьвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3].
Гісторыя
рэдагавацьЗгадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1881 годзе належалі пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізьніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3].
Славутасьці
рэдагаваць- Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943—1944 гадох, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь[5].
Насельніцтва
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі ясьлі-сад», фэльчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленьне сувязі, лясьніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
- ^ а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 573
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 559