Кямсы
Кямсы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Кямсы | |
трансьліт. Kiamsy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
СААТА: | 6240831043 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°59′55″ пн. ш. 26°48′30″ у. д. / 54.99861° пн. ш. 26.80833° у. д.Каардынаты: 54°59′55″ пн. ш. 26°48′30″ у. д. / 54.99861° пн. ш. 26.80833° у. д. |
± Кямсы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай у Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 5 двароў і 32 жыхароў.
- 1904 год — засьценак, насельніцтва складала 84 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Лацьвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 42 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 10 жыхароў
- 1999 год — 15 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 7 двароў, 14 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.