Кулікі (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Кулікі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Кулікі | |
трансьліт. Kuliki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 45 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222399 |
СААТА: | 6240831056 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′27″ пн. ш. 26°57′37″ у. д. / 54.9075° пн. ш. 26.96028° у. д.Каардынаты: 54°54′27″ пн. ш. 26°57′37″ у. д. / 54.9075° пн. ш. 26.96028° у. д. |
± Кулікі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1848 год — зьяўляліся вёскай маёнтка Стары Мядзел Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска была ўладаньнем М. Ф. Дваржэцкага і налічвала 13 двароў і 147 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 226 жыхароў і вартоўню, якая налічвала 12 жыхароў і зьяўлялася ўладаньнем Козела-Паклеўскага[2].
- 1908 год — у складзе вёскі 28 двароў, 221 жыхар.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 36 двароў і 195 жыхароў.
- 1931 год — 37 двароў і 198 жыхароў[3].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Ленінскі шлях».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска знаходзілася ў складзе сучаснага калгасу «Ленінскі шлях».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 45 жыхароў
- 1999 год — 79 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 38 двароў, 85 жыхароў
Сельская гаспадарка
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаецца жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Іншыя варыянты, апроч Козела-Паклеўскага, напісаньня прозьвішча гэтага ж роду: Паклеўскі-Козел, Паклеўскі-Казела, Казела-Паклеўскі
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- * Kuliki, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. — S. 863