Сяргей Песьякоў
Сярге́й Песьякоў (па-расейску: Сергей Песьяков; нарадзіўся 16 сьнежня 1988 году, Іванава, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік клюбу «Крылы Саветаў».
Сяргей Песьякоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 сьнежня 1988[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 198 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Крылы Саветаў | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2009 2007 2009—2017 2011 2012 2015 2017—2024 2024— |
Шыньнік → Тэкстыльшчык (арэнда) Спартак → Том (арэнда) → Растоў (арэнда) → Анжы (арэнда) Растоў Крылы Саветаў |
22 (0) 13 (0) 36 (0) 26 (0) 0 (0) 11 (0) 158 (0) 4 (0) |
Зборныя | ||
2022— | Расея | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьНа дарослым узроўні дэбютаваў у складзе яраслаўскага «Шыньніку» ў 2006 годзе ў другой палове сэзону, адыграўшы 2 матчы й прапусьціўшы 5 мячоў. У 2007 годзе Песьякоў быў аддадзены ў арэнду ў іванаўскі «Тэкстыльшчык-Тэлекам», дзе да канца сэзону стаў асноўным брамнікам каманды.
Сэзон 2008 году, калі «Шыньнік» зноўку, праз год, вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, Песьякоў пачынаў у якасьці брамніка моладзевага складу. У другой палове чэмпіянату асноўны брамнік «Шыньніку» Аляксей Сьцяпанаў з-за няўпэўненай гульні трапіў у запас, і ягонае месца ў браме заняў Сяргей.
У ліпені 2009 году быў набыты маскоўскім «Спартаком». Сума трансфэру склала прыкладна 500 тысячаў даляраў. 21 ліпеня 2010 году Песьякоў дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы чэмпіянату Расеі супраць «Сібіры».
Дасягненьні
рэдагаваць«Спартак»:
- Чэмпіён Расеі: 2017
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на sportbox.ru
- Статыстыка(недаступная спасылка) на RFPL.org