Екацярынбург

места ў Расеі
(Перанакіравана з «Сьвярдлоўск»)

Екацярынбург (з 1924 да 1991 — Сьвярдло́ўск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сьвярдлоўскае вобласьці, чацьверты паводле колькасьці насельніцтва (пасьля Масквы, Санкт-Пецярбургу й Новасібірску) горад у Расеі. Транспартна-лягістычны вузел на Трансьсібірскае магістралі, буйны прамысловы цэнтар.

Екацярынбург
лац. Jekaciarynburh
рас. Екатеринбург
Герб Екацярынбургу Сьцяг Екацярынбургу
Дата заснаваньня: 1723
Былая назва: Сьвярдлоўск
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Сьвярдлоўская вобласьць
Кіраўнік: Аляксей Арлоў[d]
Плошча:
  • 468 км²
Вышыня: 237 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: 343
Паштовы індэкс: 620000–620999
Нумарны знак: 66, 96
Геаграфічныя каардынаты: 56°50′8″ пн. ш. 60°36′46″ у. д. / 56.83556° пн. ш. 60.61278° у. д. / 56.83556; 60.61278Каардынаты: 56°50′8″ пн. ш. 60°36′46″ у. д. / 56.83556° пн. ш. 60.61278° у. д. / 56.83556; 60.61278
Екацярынбург на мапе Расеі
Екацярынбург
Екацярынбург
Екацярынбург
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ekburg.ru/

Гісторыя

рэдагаваць

Увесну 1723 году на загад імпэратара Пятра I на берагах ракі Ісець разгарнулася будаўніцтва найбуйнейшага ў Расеі мэталюргічнага заводу. Датай утварэньня гораду лічыцца 7 (18) лістапада 1723 году, калі ў цахах заводу быў зьдзейсьнены першы пробны пуск баявых молатаў. Назву горад атрымаў у гонар імпэратрыцы Кацярыны I.

Будаўніцтва гораду ажыцьцяўлялася паводле генэральнага пляну, распрацаванага выхаванцам артылерыйскай акадэміі Тацішчавым і ваенным інжынэрам дэ Геніным. Першы генэральны плян тагачаснага заводу-крэпасьці сьведчыць аб тым, што забудова гораду на Ісеці ажыцьцяўлялася ў традыцыі найвыдатныйшых фартыфікацыйных пабудоваў Нямеччыны, Нідэрляндаў і Францыі. Эўрапейскі характар гораду ўвасобіўся ня толькі ў яго назьве (ням. «бург» у перакладзе на бел. «горад»), але і ў пляніроўцы.

Транспарт

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць
  • Аляксей Хвасьценка — расейскі паэт і музыка
  • Уладзімер Мулявін — беларускі музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры»
    • Ігар Алтушкин — прадпрымальнік, заснавальнік і старшыня савета дырэктараў «рускай меднай кампаніі». Мецэнат і грамадскі дзеяч[3][4]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць