Крывая (Магілёўская вобласьць)
Крыва́я[1] — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, на рацэ Мурашка, за 2 км на поўдзень ад Родні. Крывая ўваходзіць у склад Родненскага сельсавету.
Крывая | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Клімавіцкі |
Сельсавет: | Родненскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1 чал. (2013) |
колькасьць двароў: | 1 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2244 |
Паштовы індэкс: | 213621 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′53″ пн. ш. 32°7′23″ у. д. / 53.49806° пн. ш. 32.12306° у. д.Каардынаты: 53°29′53″ пн. ш. 32°7′23″ у. д. / 53.49806° пн. ш. 32.12306° у. д. |
± Крывая |
Насельніцтва
рэдагаваць- 2013 год — 1 чалавек
- 2010 год — 2 чалавекі
- 1999 год — 7 чалавек
Вядомыя ўраджэнцы
рэдагаваць- Іван Лягенчанка (1897—1984) — акушэр-гінеколаг, кандыдат мэдыцынскіх навук, дацэнт, Заслужаны ўрач БССР. У 1947 годзе абгрунтаваў і ўкараніў у практыку мэтад ажыўленьня нібыта памерлых немаўлят, які ўвайшоў ва ўсе кіраўніцтва па акушэрстве і гінэкалёгіі як у СССР, так і за мяжой, і дазволіў зьнізіць сьмяротнасьць немаўлят, якія нарадзіліся ў стане асьфіксіі, з 20—25% да 2,8—4%.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 193