Іван Лягенчанка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лягенчанка.
Іван Сяргеевіч Лягенчанка (10 лютага 1897, Крывая — 9 траўня 1984) — акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, Заслужаны ўрач БССР.
У 1947 годзе абгрунтаваў і ўкараніў у практыку мэтад ажыўленьня нібыта памерлых немаўлят, які ўвайшоў ва ўсе кіраўніцтва па акушэрстве і гінэкалёгіі як у СССР, так і за мяжой, і дазволіў зьнізіць сьмяротнасьць немаўлят, якія нарадзіліся ў стане асьфіксіі, з 20-25% да 2,8-4%[1].