Крывая афіцына (Горадня)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Крывая афіцына
| |
Крывая афіцына
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′06″ пн. ш. 23°50′02″ у. д. / 53.685° пн. ш. 23.83389° у. д.Каардынаты: 53°41′06″ пн. ш. 23°50′02″ у. д. / 53.685° пн. ш. 23.83389° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Крывая афіцына | |
Крывая афіцына на Вікісховішчы |
Крывая афіцына — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, пад адрасам пляц Антонія Тызэнгаўза, 4. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьБудаваньне мураванага музычнага флігеля ў Горадні вялося ў 1760-х гадох. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза. Назву «крывая афіцына» будынак атрымаў з прычыны сваёй выгнутай формы. У 1774—1780 гадох тут працавала тэатральная школа Антонія Тызэнгаўза. Апроч навучальных мэтаў, будынак таксама выкарыстоўваўся дзеля канцэртаў з наведваньнем публікі. У 1780 годзе школу перавялі ў Паставы[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ першай палове XX ст. праводзілася частковая рэканструкцыя будынка. Выкарыстоўваўся як жылы дом.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта крывалінейны ў пляне ад пачатку 2-павярховы будынак, накрыты складаным 2-ярусным дахам. Плян будынка, з усяго відаць, абралі зь меркаваньняў утварэньня цэльнага архітэктурнага ансамблю вакол Гарадніцкага пляцу. Аднак ансамбль ня скончылі, таму няма суседніх будынкаў, якія б падтрымлівалі такія крывалінейныя абрысы. Сьцены будынка падзяляюцца шырокімі лапаткамі, філёнгамі, міжпавярховымі пасамі. Ад пачатку першы паверх на галоўным фасадзе з ўвагнутага боку меў адкрытую галерэю з аркадай, у якой было тры ўваходы. Па перабудовах мансарду замянілі на трэці паверх, зьявіліся бальконы[2].
Плян цалкам зьмяніўся. Ад пачатку на першым і другім паверхах разьмяшчаліся невялікія залі і клясы для заняткаў, у мансардзе — інтэрнат для навучэнцаў і жылыя пакоі выкладнікаў[3].
Галерэя
рэдагаваць-
1925 г.
-
Л. Гелгар, 1928 г.
-
1931 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
Д. Анэрык, 1930-я гг.
-
да 1939 г.
-
1941—1943 гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 71.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 70.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 166.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000031 |