Плошча Антонія Тызэнгаўза (Горадня)
Плошча Антонія Тызэнгаўза — адна з галоўных плошчаў у цэнтральнай частцы Горадні.
Назва адноўлена ў пач. 1990-х. Названа ў гонар гарадзенскага старосты Антонія Тызэнгаўза
Разьмешчана на сутыку вуліц Горкага і Дзяржынскага, мяжуе з плошчай Леніна.
Гісторыя
рэдагавацьСтарыя назвы:
- Тызенгаўза,
- Тэатральная,
- Палацавая (па-расейску: Дворцовая),
- Вітаўта (па-польску: Witolda),
- Волі (па-польску: Wolności),
- Леніна (1939—1990-я).
У 1980-я гады плошча была пашыраная больш як удвая — было часткова засыпана рэчышча Гараднічанкі. У 1990-я плошча была падзелена. Старой частцы была вернута імя Тызенгаўза, а новая засталася плошчай Леніна.
Літаратура
рэдагаваць- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |