Крапіўны суп
Крапіўны суп[1] — суп з маладой крапівы.
Крапіўны суп | |
У лёнданскай страўні (2009 год, Ангельшчына) | |
Іншыя назвы | суп з крапівы |
---|---|
Тып | суп |
Нацыянальная страва | эўрапейская, іранская |
Паходжаньне | Старажытная Грэцыя |
Рэгіён | Эўропа |
Час прыгатаваньня | 90 хвілінаў |
Асноўны складнік | крапіва |
Распаўсюджаныя складнікі | бульба, морква, цыбуля, пятрушка |
Падобныя стравы | шчаўевы суп |
Можа ўжывацца дзеля паляпшэньня абмену рэчываў і страваваньня, вывядзеньня шкодных рэчываў з арганізму і папярэджаньня малакроўя, а таксама дзеля паніжэньня ўзроўню цукру ў крыві. Страва нясе карысьць праз багатасьць крапівы на вітаміны А, Б, Ц, Е і К, а таксама на такія мікра- і макраэлемэнты, як медзь, манган, жалеза, бор і нікель. Таксама яе ўжываньне павышае згусальнасьць крыві[2].
Складнікі
рэдагавацьДля прыгатаваньня крапіўнага супу выкарыстоўваюць па 100 грамаў крапівы і бульбы, 220 грамаў курынага булёну, 5 грамаў зеляніны пятрушкі і кропу, рэпчатую цыбулю і моркву, кавалкі адварнога яйка, сьмятану і прыправы[2].
Прыгатаваньне
рэдагавацьПасьля закіпаньня ў ваду разам з курацінай кладуць цыбуліну, нарэзаную долькамі моркву і каранёвую пятрушку, а таксама бульбу. Праз гадзіну курыны булён здымаюць з агню і працэджваюць. Кураціну разьбіраюць на дробныя кавалкі і разам з морквай, пятрушкай ды бульбай вяртаюць у булён. Пакуль булён гатуецца маладую крапіву старанна прамываюць і апускаюць у кіпень іншага рондаля, дзе адварваюць да мяккасьці пры адчыненай накрыўцы. Затым крапіву адкідваюць на друшляк і абдаюць халоднай вадой. Пасьля гэтага крапіву адціскаюць, дробна рэжуць і апускаюць у курыны булён. Потым перамешваюць і даюць пагатавацца яшчэ 5 хвілінаў. У талеркі зьмяшчаюць кавалкі адварнога яйка і зеляніну. Наверх наліваюць суп і дадаюць сьмятану[2].
Пры гатаваньні без кураціны ў кіпень могуць пакласьці сьвежую капусту і бурак. Парэзаную крапіву мажліва дадаць у суп без абдаваньня кіпнем, каб захаваць больш вітамінаў. Урэшце, могуць парэзаць туды зоркаўку, лебяду і шчаўе. Замест варанага яйка мажліва дадаць сыр[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандар Саенка. Купальле ў горадзе // Кампанія «Будзьма беларусамі», 12 ліпеня 2016 г. Праверана 8 чэрвеня 2022 г.
- ^ а б в Сьвятлана Адамовіч. А гайда па крапіву // Партал «Слушна», 3 траўня 2019 г. Праверана 8 чэрвеня 2022 г.
- ^ Аўгіня Манцэвіч. Рэцэпты зь ядомых дзікаросаў // Партал «Даўншыфтэр», 25 красавіка 2018 г. Праверана 8 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |