Шчаўевы суп

агароднінная поліўка

Шчаўевы суп — агароднінная поліўка са шчаўя.

Шчаўевы суп
Шчаўевы суп зь яйкам (2008 год)
Шчаўевы суп зь яйкам (2008 год)
Іншыя назвысуп з шчаўем; поліўка, суп або халаднік са шчаўя; шчаўе
Тыпполіўка
Нацыянальная страваславянская, габрэйская
ПаходжаньнеБеларусь, Польшча і Расея
РэгіёнУсходняя Эўропа
Час прыгатаваньня25 хвілінаў
Асноўны складнікшчаўе
Распаўсюджаныя складнікібульба, яйка, агурок, сьмятана
Падобныя стравыборшч

Мае найбольшае пашырэньне ва Ўсходняй Эўропе. Гатуецца працёртым або з затаўкай, гарачым або ў выглядзе халадніка. Багаты на вітамін C[1].

Складнікі

рэдагаваць

Для прыгатаваньня шчаўевага супу выкарыстоўваюць: адну бульбу і вялікі пучок шчаўя, па адным яйку і маласольным агурку, шарык курту і сьмятану, а таксама па смаку зялёную цыбулю, кроп і чорны молаты перац[1].

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Спачатку адварваюць яйка ў рондалі. Бульбу рэшуць на кубікі і кладуць асобна ў кіпучую ваду на 3 хвіліны. Шчаўе нашаткоўваюць са сьцёбламі і кладуць у рондаль да бульбы на яшчэ 3 хвіліны. Нашаткоўваюць кроп і цыбулю, якія кладуць у талерку для супу. Затым наразаюць адварное яйка і маласольны агурок, якія таксама кладуць у талерку. Туды ж дадаюць лыжку сьмятаны і заліваюць у талерку адвар з бульбай і шчаўем. Для аздабленьня дробна сякуць кроп і націраюць курт. Урэшце, па смаку дадаюць перац[1].

  1. ^ а б в Юлія Ваўчок. Топ-7 рэцэптаў смачных халодных супоў // Партал «Слушна», 27 ліпеня 2022 г. Праверана 24 жніўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць