Кракоўка
Крако́ўка[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавету. На поўдні вёскі праходзіць траса Р63.
Кракоўка | |
трансьліт. Krakoŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Жупранскі |
Насельніцтва: | 1020 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°26′43″ пн. ш. 25°59′33″ у. д. / 54.44528° пн. ш. 25.9925° у. д.Каардынаты: 54°26′43″ пн. ш. 25°59′33″ у. д. / 54.44528° пн. ш. 25.9925° у. д. |
± Кракоўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЛегенда
рэдагавацьАд’ехаўшы каля пяці вёрстаў ад Ашмянаў, па правую руку ўбачым кавалак добрага сасновага лесу, які захаваўся сярод паўсюднай вырубкі, дзякуючы абачлівасьці ўласьніка Хадзынскага, па левую руку — першая вялікая карчма на тракце. Гэта Кракоўка. Паводле мясцовай традыцыі, назва гэта ўзьнікла ад таго, што на гэтым месцы пяць «кракусаў» (krakusi — лёгкая польская кавалерыя народнага характару), якія праходзілі тут у 1831 г. пад турэмным канвоем, зьбеглі і кінуліся ў мясцовыя лясы. Двум зь іх атрымалася зьбегчы, астатніх трох нагнала куля і іх пахавалі на месцы на правым боку дарогі каля паўвярсты ад карчмы, дзе яшчэ 5—6 гадоў назад стаяў высокі драўляны крыж. І сапраўды, назва «Кракоўка» ў дакумэнтах і на мапах да 1830-х гг. не сустракаецца. Сёньня, Кракоўкай называюцца ўзгаданая карчма, вёска пры ёй і невялікі фальварак насупраць[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 1020 чалавек[1]
- 1999 год — 865 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 95
- ^ Урывак з кнігі Чэслава Янкоўскага «Powiat Oszmiański» cz. 1 p. 90