Котра (Гарадзенская вобласьць)
Ко́тра[1] — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Котра ўваходзіць у склад Абухаўскага сельсавету.
Котра | |
трансьліт. Kotra | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Абухаўскі |
Насельніцтва: | 220 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
СААТА: | 4220860031 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′8.4″ пн. ш. 24°11′19.9″ у. д. / 53.585667° пн. ш. 24.188861° у. д.Каардынаты: 53°35′8.4″ пн. ш. 24°11′19.9″ у. д. / 53.585667° пн. ш. 24.188861° у. д. |
± Котра |
Гісторыя
рэдагавацьВёска каля Скідзелю. У верасьні 1915 году тут вяліся моцныя супрацьстаяньні між адступаючай расейскай арміяй і надыходзячымі авангардамі нямецкіх войскаў. Адным з галоўных стратэгічных аб’ектаў баёў зьяўляўся чыгуначны мост праз Котру, непадалёку якога паўсталі могілкі. У міжваенныя гады немцы прыяжджалі сюды, каб прывесьці ў парадак могілкі, былі адлітыя новыя бэтонныя надмагільныя табліцы. Пазьней, ужо пры незалежнай Беларусі, могілкі былі новаўпарадкаваныя. І сёньня за могілкамі даглядаюць, скошаная трава, акуратныя таблічкі, на якіх і цяпер можна прачытаць імёны загінулых нямецкіх жаўнераў.[2]
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 220 чалавек
- 1999 год — 301 чалавек
Страчаная спадчына
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьЧальцы Гарадзенскага езуіцкага калегіюму ў Котры ў другой палове XVII ст. за свой кошт пабудавалі драўляны касьцёл, у якім затым праводзіліся каталіцкія набажэнствы для мясцовай шляхты, а таксама ўніяцкія для падданых сялянаў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 165
- ^ http://harodnia.com/be/sionnia/zhyccio-horada/401-dalinaj-kotry Далінай Котры і азёрамі гарадзенскай пушчы.
- ^ Владимир Лявшук. Иезуитский коллегиум в Гродно XVII-XVIII стст.: очерк эволюции забытого образовательного учреждения // Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Горадня — Беласток: 7 лістапада 2008. — С. 102. — 228 с.