Косьцевічы (Ваўкавыскі раён)
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Ко́сьцевічы[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавету.
Косьцевічы | |
трансьліт. Koscievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Гнезнаўскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
СААТА: | 4208820016 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′11″ пн. ш. 24°22′36″ у. д. / 53.11972° пн. ш. 24.37667° у. д.Каардынаты: 53°7′11″ пн. ш. 24°22′36″ у. д. / 53.11972° пн. ш. 24.37667° у. д. |
± Косьцевічы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з канца XVII стагодзьдзя. У 1796 годзе адна частка вёскі належала Францішку Рамэру, а другая — плябаніі Гнезнаўскага касьцёлу. У 1836 годзе прыватная вёска, 14 двароў, 49 жыхароў.
7 лютага 1912 году адбыліся хваляваньні сялянаў супраць харчовага падатку. Загінулі П.Ю.Сендлер, В.А.Антончык, І.В.Радзівон, Я.Я.Піваварчык, В.М.Дзергавец. У 1914 годзе 34 двары, 221 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 43 чалавекі[1]
- 2004 год — 30 двароў, 50 жыхароў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 129