Гнезнаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Гне́знаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гнезна.

Гнезнаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гнезна
Дата ўтварэньня 28 ліпеня 1967
Насельніцтва
  • 1230 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Мсьцібаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР[1]. Цэнтар — вёска Мсьцібаў. У 1966 годзе ў склад Шылавіцкага сельсавету перададзеныя вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Лесьнікі, Шусьцікі[2]. 28 ліпеня 1967 году сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, цэнтар перанесены ў вёску Гнезну (перададзеная з Субацкага сельсавету). 26 верасьня 2006 году ў склад сельсавету з Шылавіцкага сельсавету былі перададзеныя 7 населеных пунктаў — Агароднікі, Алекшыцы, Дзякі, Кукалкі, Лесьнікі, Талькаўцы, Шусьцікі[3].

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1717 чалавек[4], зь іх 60,3 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 5,1 % — расейцы[5].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1974 году — 9[6]
  • 1 студзеня 1981 году — 8[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 8[8]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Гнезнаўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. ^ «О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 (рас.)
  4. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 110
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 110
  8. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 107

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 300
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 135, 197
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 100