Конрад Мягі
Конрад Вільгэльм Мягі (па-эстонску: Konrad Vilhelm Mägi; 1 лістапада 1878, Тартумаа, Эстонія — 15 жніўня 1925, Тарту, Эстонія) — эстонскі мастак, майстар краявідаў.
Конрад Мягі | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Konrad Vilhelm Mägi |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 лістапада 1878 |
Месца нараджэньня | Тартумаа, Эстонія |
Дата сьмерці | 15 жніўня 1925 (46 гадоў) |
Месца сьмерці | Тарту, Эстонія |
Грамадзянства | Эстонія |
Занятак | пэйзаж, партрэт |
Жанры | партрэт |
Плынь | экспрэсіянізм |
БіяграфіяРэдагаваць
Конрад нарадзіўся 1 лістапада 1878 году ля Тарту. Пачаў вучыцца ў Тарту на курсах маляваньня Таварыства нямецкіх рамесьнікаў. У 1903 годзе паступіў у Цэнтральную вучэльню тэхнічнага маляваньня імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў перапыніць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 году. Лета 1906 году мастак правёў на Аляндзкіх астравах, маляўнічая прырода якіх натхніла яго на стварэньне пэйзажаў.
У 1907 годзе Мягі пераехаў у Парыж, а ў пэрыяд з 1908 па 1910 гады мастак знаходзіўся ў Нарвэгіі, адкуль зноў зьехаў у сталіцу Францыі. У 1910 годзе ўпершыню пазнаёміў Эстонію са сваімі працамі, даслаўшы з Нарвэгіі некалькі карцінаў, як то «Нарвэскі пэйзаж з хвояй», «Нарвэскі пэйзаж» і іншыя.
У 1912 годзе вярнуўся на радзіму ў Эстонію. Лета 1913 і 1914 гадоў правёў на востраве Саарэмаа, дзе дарэчы намаляваў карціну «Марская капуста». Мягі быў адным з заснавальнікаў і натхняльнікаў Тартускага мастацкага таварыства «Палас» (эст. Pallas), а затым — і мастацкай школы пад тым жа назовам.
Мэдаль Конрада МягіРэдагаваць
Мэдалём Конрада Мягі ўзнагароджваецца штогод найлепшы жывапісец Эстоніі.
ГалерэяРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Конрад Мягі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў