Кобі Мэйну

ангельскі футбаліст

Ко́бі Мэ́йну (па-ангельску: Kobbie Mainoo; нар. 19 красавіка 2005 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Кобі Мэйну
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 2005(2005-04-19) (19 гадоў)
Рост 175 см[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 37
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023— Манчэстэр Юнайтэд 29 (3)
Зборныя
2024— Ангельшчына 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Мэйну склаў свой першы прафэсійны кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» у траўні 2022 году[2], аднак першы матч за клюб згуляў толькі 10 студзеня 2023 году, калі зьявіўся ад пачатку матчу Кубка лігі супраць «Чарлтан Атлетыка». Першы матч Прэм’ер-лігі адгуляў 19 лютага, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Лэстэр Сіці». Мэйну падарожнічаў поруч з камандай у перадсэзонным туры ў ЗША[3]. Аднак, гулец атрымаў траўму і прапусьціў пачатак сэзону 2023—2024 гадоў[4]. Вярнуўшыся па акрыяньні, Мэйну ўпершыню выйшаў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд» 26 лістапада 2023 году ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Эвэртану», здабыўшы паводле вынікаў сустрэчы прыз найлепшага футбаліста гульні[5][6]. 29 лістапада паўабаронца ўпершыню згуляў матчы Лігі чэмпіёнаў.

28 студзеня 2024 году Мэйну забіў свой першы гол за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы чацьвертага раўнду Кубка Ангельшчыны, чым забясьпечыў перамогу каманды ў гасьцёх зь лікам 4:2 пад «Ньюпарт Каўнці». Празь некалькі дзён, 1 лютага, паўабаронца трапна пацэліў мяч у браму ўжо ў матчы Прэм’ер-лігі, дзякуючы чаму манчэстэрцы атрымалі перамогу ў выяздным матчы супраць «Ўулвэргэмптана Ўандэрэрз» зь лікам 4:3. Пры гэтым пераможны гол быў забіты на сёмай хвіліне кампэнсаванага часу[7]. 7 красавіка гулец адзначыўся голам на Олд Трафардзе ў матчы супраць «Лівэрпулу» (2:2)[8]. У фінале Кубка Ангельшчыны, які ладзіўся 25 траўня, Мэйну ўлучыў пераможны гол у браму «Манчэстэр Сіці», усталяваўшы выніковы лік 2:1[9].

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2024 году Мэйну быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Ангельшчыны на таварыскія матчы супраць зборных Бразыліі і Бэльгіі[10]. 23 сакавіка 2024 году гулец дэбютаваў у складзе каманды ў веку 18 гадоў, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне замест Конара Галагера ў матчы супраць зборнай Бразыліі на стадыёне Ўэмблі[11]. Праз тры дні ў матчы супраць бэльгійцаў ён выйшаў у складзе першай адзінаццатцы, але быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць