Клёпкі

вёска ў Мсьціскім сельсавеце Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Клёпкі[1] (з 1946 году — Кастры́чнік[2]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Мсьціскага сельсавету. Разьмешчаная за 67 км на паўночны захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 138 км ад Менску.

Клёпкі
лац. Kliopki
Дата заснаваньня: 1920-я
Былая назва: Клёпкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Мсьціскі
Насельніцтва: 4 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222138
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°37′55.99″ пн. ш. 28°11′48.98″ у. д. / 54.6322194° пн. ш. 28.1969389° у. д. / 54.6322194; 28.1969389Каардынаты: 54°37′55.99″ пн. ш. 28°11′48.98″ у. д. / 54.6322194° пн. ш. 28.1969389° у. д. / 54.6322194; 28.1969389
Клёпкі на мапе Беларусі ±
Клёпкі
Клёпкі
Клёпкі
Клёпкі
Клёпкі
Клёпкі

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак. У Другую сусьветную вайну ад пачатку ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. налічвалася 30 жыхароў, у 1988 г. — 6 гаспадарак, 11 жыхароў. У 2008 г. — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 9 жыхароў
  • 2008 год — 6 жыхароў, 4 двары[3]
  • 2010 год — 4 жыхары

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Рэльеф раўнінны, мясцовасьць лясістая, на ўсходзе цячэ р. Мажніца (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Лагойск — Бягомель. Драўляныя дамы сядзібнага тыпу пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 129
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 79—80
  3. ^ Кастрычнік. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 132

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць