Клевел
Возера
Клевел
Клевел | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Клевел (Клевей) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, на паўднёвы захад ад вёскі Барова. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча Клевелу складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,1 м. Даўжыня возера — 0,85 км, найбольшая шырыня — 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,86 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,15 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на захадзе ў верхняй частцы — разараныя. Берагі Клевелу пераважна сплавінныя, забалочаныя. На пэўных участках берагі зьліваюцца з схіламі, месцамі знаходзяцца па хмызьняком.
Дно вадаёма плоскае, высланае сапрапэлем. Праз возера цячэ рака Клевель, якая на паўднёвым усходзе злучае яго з возерам Белае.
Клевел мае востраў, плошча якога складае 0,0005 км².
Возера цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.