Сарачанскія азёры (Сарачанская група азёр) — група азёр Беларусі, разьмешчаных у Астравецкім раёне ў басэйне ракі Вяльля.

Група складаецца з 12 азёр:

Агульная плошча азёр складае 4,3 км², агульная плошча вадазбору азёр групы — 180 км².

Азёры займаюць адну агульную ледавіковую лагчыну, даўжыня якой складае больш за 20 км. Лагчына ўтварылася ў выніку выворваньня паазерскага ледавіка і дзейнасьцю расталых водаў пасьля яго. Навокал азёр існуе дастаткова разнастайны ляндшафт: марэнныя ўзвышшы чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. Уздоўж азёр выцягнутыя озавыя грады, ёсьць таксама вялікая колькасьць камавых узгоркаў, якія парасьлі лесам.

Сярод азёр групы можна вылучыць мелкаводныя, найбольшая глыбіня якіх не перавышае 6 м, і сярэднеглыбокія, глыбіня якіх можа сягаць да 21 м. Мелкаводныя азёры — Клевел, Вераб’і, Белае, Туравейскае, Галадзянка — маюць простую будову ложа, ліхтаральная зона гэтых вадаёмаў пяшчаная і мае шырыню 50—70 м, пасьля чаго паступова пераходзіць у глыбакаводную зону, якая высланая сапрапэлем. Мелкаводныя азёры значна зарастаюць, шырыня паласы расьліннасьці складае 40—200 м. Возера Клевел зарастае па ўсёй плошчы.

Сярэднеглыбокія азёры маюць вузкую літараль, глыбакаводная частка гэтых вадаёмаў высланая сапрапэлем. Сярэднеглыбокія азёры зарастаюць нязначна, шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці не перавышае 30 м.

Праз большасьць азёраў групы працякае рака Клевель, якая мае выголяд шырокіх праток паміж азёрамі. З возера Тумскага выцякае рака Сарачанка. Вадаёмы Ёдзі, Гульбеза і Вераб’і злучаныя паміж сабой і маюць сьцёк у раку Страча.

Сарачанская група азёр вызначаецца высокай маляўнічасьцю. Апроч гэтага, на азёрах групы пэрспэктыўнае разьвіцьцё рэкрэацыйных гаспадарак.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1