Кежмарак
Ке́жмарак (па-славацку: Kežmarok, па-нямецку: Kesmark/Käsmark, па-вугорску: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левочскімі Вэрхамі. Цэнтар Сьпіскай вобласьці Прэшаўскага краю. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.
Кежмарак | |||||
славац. Kežmarok | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1251 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прашаўскі | ||||
Раён: | Кежмарак | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 626 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 052 | ||||
Паштовы індэкс: | 060 01 | ||||
Нумарны знак: | KK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°8′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.13833° пн. ш. 20.42917° у. д.Каардынаты: 49°8′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.13833° пн. ш. 20.42917° у. д. | ||||
Кежмарак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.kezmarok.sk |
Гісторыя
рэдагавацьКежмарак паўстаў у XIII ст. аб’яднаньнем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каляністаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісьце караля Бэлы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадзкія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе і атрымаў права арганізаваць уласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).
У Кежмарку ўвесну 1410 году, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з каралём Жыгімонтам. 6 красавіка крыжакі зьдзейсьнілі спробу забойства Вітаўта, падпаліўшы тую частку места, дзе ён разьмясьціўся. У пажары аддзел наймітаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[2].
25 красавіка 1433 году горад быў значна пашкоджаны гусіцкім нападам. Пасьля 1440 году ў Кежмарку засядаў граф Сьпіша. У XV стагодзьдзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) зрабіўся вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагодзьдзя горад адзінагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.
Кежмарк быў цьвердзю магутнага роду Цёкалі (Thököly).
У 1918 году група кежмарскіх славакаў абвясьціла незалежную Славацкую рэспубліку.
Да Другой сусьветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасьць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая габрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першае Славацкае рэспублікі блізу 3000 габрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лягеры сьмерці. Усе немцы пакінулі места ў 1944 годзе пры набліжэньні Чырвонае арміі.
У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2001 году ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% зь іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[3]. Па веравызнаньні 77,50% рыма-каталікі, 10,98% без рэлігійнае прыналежнасьці, 4,83% лютаране і 2,63% грэка-каталікі[3].
Гарады-пабрацімы[4]
рэдагавацьСлавутыя ўраджэнцы
рэдагаваць- Войцех Аляксандар, рэнтгеноляг
- Любаш Бартэчка, хакеіст
- Карл Сованка, мастак і скульптар
- Радаслаў Сухі, хакеіст
- Імрэ Цёкалі, прынц Трансыльваніі
- Юрай Герц, кінарэжысэр
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
- ^ Каляндар-2010 «600 год перамогі пад Грунвальдам» / Аўтар-укладальнік Дудар А. Г. — УП «Арэх». — 100 ас.
- ^ а б Municipal Statistics (анг.). Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 15 сьнежня 2007 г.
- ^ Oficiálne stránky mesta Kežmarok (славацк.). kezmarok.sk. Праверана 8 лютага 2010 г.