Каталёнская Рэспубліка (2017)

Каталёнская Рэспубліка — непрызнаная дзяржава на паўднёвым захадзе Эўропы, што абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі 27 кастрычніка 2017 году. Спыніла існаваньне 30 кастрычніка 2017 году, калі Парлямэнт Каталёніі прызнаў свой роспуск паводле рашэньня ўрада Гішпаніі ад 27 кастрычніка і прыпыніў сваю працу да датэрміновых выбараў 21 сьнежня[3].

Каталёнская Рэспубліка
кат. República Catalana

27-30 кастрычніка 2017
Афіцыйная мова каталянская, аксытанская, гішпанская
Сталіца Барсэлёна
Найбуйнейшы горад Барсэлёна
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Карлес Пудждэмон
Плошча
 • агульная

32 091[1] км²
Насельніцтва
 • агульнае (2016)

7 522 596[2]
Валюта Эўра (дэ-факта) ()
Часавы пас CET (UTC+1)
Незалежнасьць 27 кастрычніка 2017
Цяпер зьяўляецца часткай Гішпаніі

Рэфэрэндум

рэдагаваць

У Каталёніі 1 кастрычніка 2017 году правялі рэфэрэндум, на якім ставілася пытаньне аб незалежнасьці Каталёніі ад Гішпаніі[4]. Гішпанія не прызнала галасаваньне аб незалежансьці[5].

Абвяшчэньне незалежнасьці

рэдагаваць

27 катрычніка 2017 году сойм Каталёніі абвясьціў аб незалежнасьці[6]. За аддзяленьне ад Гішпаніі прагаласавалі 70 дэпутатаў, 10 выступілі супраць, 2 устрымаліся. Гішпанія не прызнала незалежнасьць і абвясьціла аб роспуску ўраду Каталёніі. Ніводная краіна не прызнала незалежансьць Каталёніі[6][7].

Скасаваньне дэклярацыі

рэдагаваць

Гішпанія не прызнала незалежнасьць Каталёніі. Урад Гішпаніі абвясьціў аб роспуску парлямэнту Каталёніі й абвясьціў аб «простым кіраваньні» ў Каталёніі, г. зн. аб адмене самакіраваньня Каталёніі. 30 кастрычніка 2017 году Парлямэнт Каталёніі прызнаў свой роспуск паводле рашэньня ўрада Гішпаніі ад 27 кастрычніка і прыпыніў сваю працу да датэрміновых выбараў 21 сьнежня[3]. 31 кастрычніка 2017 году Канстытуцыйны суд Гішпаніі спыніў дзеньне дэклярацыі незалежнасьці[8].

  1. ^ The capital is Barcelona. Area 12,390 square miles (32,091 square km) (гішп.)
  2. ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
  3. ^ а б Тэлеканал «Беларусь 1». Парлямэнт Каталёніі згадзіўся на прыпыненьне сваёй працы // Белтэлерадыёкампанія, 30 кастрычніка 2017 г. Праверана 26 чэрвеня 2018 г.
  4. ^ Прэзыдэнт Каталёніі прапанаваў адтэрмінаваць аднабаковае прыняцьце незалежнасьці // Радыё «Свабода», 10 кастрычніка 2017 г. Праверана 26 чэрвеня 2018 г.
  5. ^ Каталёнія: Рух да незалежнасьці не спыніць. 8 красавіка парлямэнт Гішпаніі большасьцю галасоў адхіліў прапанову рэгіянальнай асамблеі Каталёніі правесьці ў лістападзе рэфэрэндум аб незалежнасьці аўтаномнага рэгіёну
  6. ^ а б Парлямэнт Каталёніі абвясьціў пра незалежнасьць ад Гішпаніі // Радыё «Рацыя», 27 кастрычніка 2017 г. Праверана 26 чэрвеня 2018 г.
  7. ^ Рэакцыя на незалежнасьць Каталёніі: ЗША, Францыя, Нямеччына, NATO падтрымалі Мадрыд
  8. ^ El Constitucional suspende la declaración de independencia de Catalunya (гішп.)