Карлес Пудждэмон

каталёнскі палітык

Ка́рлес Пудждэмо́н-і-Касамажо́ (па-каталянску: Carles Puigdemont i Casamajó) — каталёнскі палітык з гораду Жырона. Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі з 12 студзеня 2016 году да 28 кастрычніка 2017 году, калі пасада была часова скасаваная гішпанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзыдэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасьць Каталёніі[2].

Карлес Пудждэмон
кат. Carles Puigdemont i Casamajó
Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі
12 студзеня 2016 — 28 кастрычніка 2017
Папярэднік Артур Мас
Наступнік пасада часова скасаваная
Мэр Жыроны
1 ліпеня 2011 — 11 студзеня 2016
Папярэднік Ганна Паганс
Наступнік Альбэрт Бальеста
Дэпутат парлямэнту Каталёніі ад Жыроны
11 лістапада 2006 — 27 кастрычніка 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся29 сьнежня 1962 (62 гады)
Амэр, Жырона, Гішпанія
ПартыяКаталёнская незалежніцкая партыя
Сужэнец Марсэля Топар
Дзеці Дочкі: Магалі, Марыя
Бацька Хавіер Пудждэмон
Маці Нурыя Касамажо
Подпіс
Сайт carlespuigdemont.cat (кат.)

Па прафэсіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Ўнівэрсытэце Жыроны. Вольна валодае ангельскай, францускай, румынскай, гішпанскай і каталёнскай мовамі.