Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мерач)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
лет. Merkinės Švč. Mergelės Marijos Ėmimo į dangų bažnyčia | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Летува |
Мястэчка | Мерач |
Каардынаты | 54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д. / 54.16139° пн. ш. 24.18444° у. д.Каардынаты: 54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д. / 54.16139° пн. ш. 24.18444° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Ягайла |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVII стагодзьдзяў у Мерачы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага з элемэнтамі рэнэсансу і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Мерачы збудавалі ў 1443 годзе паводле фундацыі Ягайлы ад 1434 году.
У 1648 годзе да касьцёла прыбудавалі нартэкс, завершаны барокавым франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады, а таксама павялічылі ў даўжыню закрысьцію. Работы праводзіліся на сродкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мерач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. касьцельны пляц атачылі мурам з брамай. У 1884 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры готыкі з элемэнтамі рэнэсансу. Мае падабенства да больш раньняга Троцкага і пазьнейшага Кейданскага Фарных касьцёлаў. У выніку пазьнейшых перабудоваў набыў рысы барока.
Складаецца з асноўнага аб’ёму прастакутнай у пляне формы, роўнага зь ім вышынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваецца 5-граннай апсыдай. Будынак накрываецца 2-схільным дахам. Да паўночнай сьцяны далучаецца закрысьція. Усярэдзіну вядуць дзьвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сьцяне прэзьбітэрыюму. Сьцены ўмацоўваюцца шматпрыступкавымі контрфорсамі.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма 6-граннымі слупамі на тры нэфы роўнай вышыні, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Прасторава прэзьбітэрыюм і асноўны аб’ём злучаюцца паміж сабой трыма сьпічастымі аркамі. У тоўшчы тарцовай усходняй сьцяны і паўднёва-заходняга кута вітыя ўсходы[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Брама
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кушнярэвіч А. Мерацкі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 301.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0