Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Адэльск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Адэльск
Каардынаты 53°24′16.56″ пн. ш. 23°45′40.36″ у. д. / 53.4046° пн. ш. 23.7612111° у. д. / 53.4046; 23.7612111Каардынаты: 53°24′16.56″ пн. ш. 23°45′40.36″ у. д. / 53.4046° пн. ш. 23.7612111° у. д. / 53.4046; 23.7612111
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVII стагодзьдзя ў Адэльску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, каля 1900 г.
 
У панараме мястэчка, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Адэльску фундаваў у 1490 годзе вялікі князь Казімер. У 1601 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1700 годзе паставілі касьцёл, які захаваўся да гэтага часу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Адэльск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1808 годзе пры ім збудавалі новую драўляную плябанію. У 1877 годзе каля касьцёла паставілі мураваную званіцу. У 1887 і 1898 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла. У канцы XIX ст. касьцельны пляц атачылі бутавай агароджай з брамай.

Найноўшы час

рэдагаваць

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У 1992 годзе будынак касьцёла грунтоўна адрамантавалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам, 5-граннай апсыдай з дзьвюма бакавымі закрысьціямі. У кампазыцыі дамінуе аб’ём цэнтральнага нэфу, перакрыты высокім вальмавым дахам, вільчык якога з боку галоўнага фасада завяршаецца ярусным фігурным купалам на 8-гранным барабане. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца падвойнымі аркавымі вокнамі з брусамі-сьцяжкамі з бакощ і апярэзваюцца шырокім карнізам.

Ва ўнутранай прасторы дамінуе высокі цэнтральны нэф, адмежаваны ад бакавых высокімі аркадамі на пяці парах слупоў і расчынены ў апсыду і крылы трансэпту шырокімі аркавымі прасьветамі. Над вузкім нартэксам на двух слупах месьціцца галерэя хораў з арганм. Нэфы і тарцы трансэпта завяршаюцца высокамастацкімі драўлянымі алтарамі, выкананымі ў XVІІІ ст. ў стылі ракако: пілястры і калянады нясуць моцна падзеленыя антаблемэнты, на якіх узвышаюцца фігурныя шчыты з бакавымі валютамі, фігуркамі пуцьці і дэкаратыўнымі вазамі. Галоўны алтар прысьвячаецца Адэльскай Божай Маці. Іншыя алтары (зь левага боку): Сэрца Езуса, Перамяненьня Пана, Сьвятога Антонія Падуанскага і Шкаплернай Божай Маці. У алтарах творы малярства XVІІІ ст.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай у выглядзе гатычнай 3-пралётнай стральчатай аркады. Каля яе стаіць мураваная званіца суровых крапасных формаў: глухія сьцены 4-граннай вежы пад нізкім шатровым дахам толькі ў верхнім ярусе праразаюцца лучковымі праёмамі[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 10.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000147