Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мерач)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
лет. Merkinės Švč. Mergelės Marijos Ėmimo į dangų bažnyčia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Летува
Мястэчка Мерач
Каардынаты 54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д. / 54.16139° пн. ш. 24.18444° у. д. / 54.16139; 24.18444Каардынаты: 54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д. / 54.16139° пн. ш. 24.18444° у. д. / 54.16139; 24.18444
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і барокавая архітэктура[d]
Заснавальнік Ягайла
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Летувы
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVII стагодзьдзяў у Мерачы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага з элемэнтамі рэнэсансу і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Мураваны касьцёл у Мерачы збудавалі ў 1443 годзе паводле фундацыі Ягайлы ад 1434 году.

У 1648 годзе да касьцёла прыбудавалі нартэкс, завершаны барокавым франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады, а таксама павялічылі ў даўжыню закрысьцію. Работы праводзіліся на сродкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мерач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У XIX ст. касьцельны пляц атачылі мурам з брамай. У 1884 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры готыкі з элемэнтамі рэнэсансу. Мае падабенства да больш раньняга Троцкага і пазьнейшага Кейданскага Фарных касьцёлаў. У выніку пазьнейшых перабудоваў набыў рысы барока.

Складаецца з асноўнага аб’ёму прастакутнай у пляне формы, роўнага зь ім вышынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваецца 5-граннай апсыдай. Будынак накрываецца 2-схільным дахам. Да паўночнай сьцяны далучаецца закрысьція. Усярэдзіну вядуць дзьвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сьцяне прэзьбітэрыюму. Сьцены ўмацоўваюцца шматпрыступкавымі контрфорсамі.

Унутраная прастора падзяляецца чатырма 6-граннымі слупамі на тры нэфы роўнай вышыні, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Прасторава прэзьбітэрыюм і асноўны аб’ём злучаюцца паміж сабой трыма сьпічастымі аркамі. У тоўшчы тарцовай усходняй сьцяны і паўднёва-заходняга кута вітыя ўсходы[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кушнярэвіч А. Мерацкі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 301.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць