Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гожа)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гожа |
Каардынаты | 53°32′12.73″ пн. ш. 24°43′56.09″ у. д. / 53.5368694° пн. ш. 24.7322472° у. д.Каардынаты: 53°32′12.73″ пн. ш. 24°43′56.09″ у. д. / 53.5368694° пн. ш. 24.7322472° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Якуб Фардон[d] |
Сайт | nashaparafia.com |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Гожы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Гожы фундаваў вялікі князь Казімер. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў гэты касьцёл спалілі разам зь мястэчкам. У 1662 годзе збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гожа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1862—1865 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Якуба Фардона. 30 лістапада 1869 году касьцёл кансэкраваў гарадзенскі дэкан Аляксандар Гінтаўт.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1927 годзе касьцёл кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём з галоўным фасадам у выглядзе цэнтральнага 2-схільнага шчыпца і шатроў бакавых (васьмярык на чацьверыку) вежаў. Іх гатычныя сьпічастыя завяршэньні надаюць дынамічны сылюэт, вэртыкальную кампазыцыйную накаванасьць. Вось сымэтрыі фасада выразна падкрэсьліваецца высокім і вузкім стральчатым пэрспэктыўным парталам, які аб’ядноўвае сваёй прафіляванай і пабеленай аркай прастакутны ўваходны праём і акно хораў. Над парталам разьмяшчаецца ляпная і пабеленая выява «Усёбачнае вока». Стральчатыя нішы зь сьпічастым абрамленьнем і аркатурны фрыз выклікаюць асацыяцыі з старажытнай готыкай. Спалучэньнем адкрытай ружовай бутавай муроўкі і белых атынкаваных элемэнтаў дэкору дасягаецца калярыстычная выразнасьць.
Шэсьць квадратных у сечыве слупоў падзяляюць малітоўную залю на 3 нэфы. Павялічаны цэнтральны нэф падаўжаецца ў вылучаную бакавымі закрысьціямі апсыду. Сьцены апрацоўваюцца пілястрамі. У інтэр’еры тры алтары, выкананыя ў тэхніцы ілюзорнага нэабарокавага малярства, і 4 алтарныя драўляныя кампазыцыі. Абраз Маці Божай Суцяшэньня ў галоўным алтары засланяецца тытульным абразом Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Бакавыя алтары — 2-ярусныя, у левым зьмяшчаецца абраз Сьвятога Казімера (у нішы пад абразом стаіць фігура Маці Божай), а над ім — абраз Маці Божай Ружанцовай, у правым алтары — абраз Сьвятога Антонія з абразом Перамяненьня Пана наверсе. Алтарная кампазыцыя пры правай апоры, бліжэйшай да алтара, прысьвячаецца Найсьвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса (пры левай — амбон). У кампазыцыях пры сярэдніх апорах зьмяшчаюцца абразы: Бічаваньня Пана Езуса (налева) і Маці Божай Пераломскай (зь зьнішчанага касьцёла ў Пераломе). На хорах ёсьць арганы на 12 галасоў.
Касьцёл атачаецца нізкай мураванай агароджай з брамай[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Фрагмэнт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 29
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 98.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.