Касьцёл Сьвятога Язэпа (Рубяжэвічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Краіна Беларусь
Вёска Рубяжэвічы
Каардынаты 53°41′39.44″ пн. ш. 26°52′10.57″ у. д. / 53.6942889° пн. ш. 26.8696028° у. д. / 53.6942889; 26.8696028Каардынаты: 53°41′39.44″ пн. ш. 26°52′10.57″ у. д. / 53.6942889° пн. ш. 26.8696028° у. д. / 53.6942889; 26.8696028
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Рубяжэвічах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на гістарычнай Ракаўскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з агароджай і брамай. У наш час дзейнічае.

ГісторыяРэдагаваць

У 1905 годзе жыхары Рубяжэвічаў атрымалі дазвол на пабудову новага касьцёла. Дзеля гэтага мяшчанін Антоні Тур пісаў і тройчы ўласнаруч насіў заявы цару ў Пецярбург з просьбай дазволіць збудаваць касьцёл. Сяляне Рубяжэвіцкай воласьці ахвяравалі пляц плошчай 6 дзесяцін. Значныя сродкі на будаваньне ахвяравалі зямяне Ленскія, уладальнікі маёнтку Сулы, іншыя мясцовыя землеўладальнікі і парафіяне. Духоўная кансысторыя выдаткавала 1000 рублёў. 4 студзеня 1907 году праект касьцёла ўзгадніў Будаўнічы аддзел Менскай губэрнскай управы.

Будаваньне касьцёла вялося ў 1907—1911 гадох. 30 кастрычніка 1911 году новазбудаваную сьвятыню ўрачыста кансэкравалі. Пазьней працягвалася будаваньне трох прастолаў, спавядальні. Узьвядзеньне мураванай агароджы завяршылася ў 1924 годзе.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Будаўнічы матэрыял — камень. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 8-граннай апсыдай, да якой сымэтрычна далучаюцца закрысьціi. З бакоў галоўнага фасада ўзвышаюцца магутныя 3-ярусныя чацьверыковыя вежы, умацаваныя з кутоў ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымі шатрамі. Тарэц нэфу паміж вежамі завяршаецца 2-схільным зубчастым шчытом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бэтонным лацінскім крыжам. Уваход мае выгляд высокага гатычнага партала з аналягічнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі сьпічастымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора падзяляецца 8-граннымі слупамі на тры нэфы, перакрытыя сьпічастымі скляпеньнямі з нэрвюрамі. Інтэр'ер упрыгожвае драўляны алтар у выглядзе сьпічастай аркі з вімпэргам, а таксама выкананыя ў нэагатычным стылі спавядальні і амбон. На сьценах разьмяшчаюцца 12 рэльефных пано на тэму Крыжовага шляху Хрыста, на ўзьнятым на 2 слупы бальконе хораў — нэагатычны арган[1].

Побач з касьцёлам стаіць бела-чырвона помнік жаўнерам Польскай Рэспублікі.

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

Сучасныя здымкіРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 318.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000621