Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (Вішнеў)

помнік архітэктуры пачатку XIX ст. у Вішневе (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Краіна Беларусь
Вёска Вішнеў
Каардынаты 54°42′50.99″ пн. ш. 26°31′13.29″ у. д. / 54.7141639° пн. ш. 26.5203583° у. д. / 54.7141639; 26.5203583Каардынаты: 54°42′50.99″ пн. ш. 26°31′13.29″ у. д. / 54.7141639° пн. ш. 26.5203583° у. д. / 54.7141639; 26.5203583
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Тадэвуша — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Вішневе. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл. А. Ромэр, 1880 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Вішневе збудавалі ў XVIII ст., калі тут пачала дзеяць місія езуітаў, якія заснавалі ў мястэчку школу. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 годзе школа перайшла пад юрысдыкцыю Адукацыйнай камісіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1811 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. 12 верасьня 1820 году яго асьвяціў біскуп Тадэвуш Кундзіч.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, будынак якога перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Тады ж над над касьцёлам надбудавалі вежу.

15 траўня 1911 году пачалося будаваньне драўлянага касьцёла, асьвечанага 29 чэрвеня 1912 году. У Першую сусьветную вайну мураваны касьцёл атрымаў пашкоджаньні, а драўляны разабралі войскі Нямецкай імпэрыі на абарончыя пабудовы.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. Адноўлены касьцёл у 1935 годзе асьвяціў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. У 1933—1947 годзе ў Вішневе працавалі сёстры-непакалянкі, драўляны кляштар якіх збудавалі на месцы драўлянага касьцёла.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Інтэр'ер з працай Яна Дамеля ў алтарнай частке «Сьвяты Язэп зь дзіцяткам Езусам» (1811 г.)

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта суцэльны выцягнуты прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты 2-схільным бляшаным дахам. Галоўны фасад мае 4-калённы дарычны портык з трыкутным франтонам. Над квадратнай у пляне алтарнай часткай — вежа з шатровым пакрыцьцём. Роўнічныя фасады ляканічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках, аркавымі іншамі-эксэдрамі для скульптуры з бакоў увахода, апярэзваюцца буйным антаблемэнтам з трыгліфным фрызам.

У інтэр’еры алтарная частка асьвятляецца трыма прастакутнымі аконнымі праёмамі ў вежы і адным паўцыркульным над алтаром. Дзьве паўкалёны дарычнага ордэра аддзяляюць алтарную прастору ад зальнай. Абапал алтарнай часткі вылучаюцца дзьве закрысьціі. Вітыя ўсходы вядуць на хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калёнамі дарычнага ордэра. Пэрымэтрам залі праходзіць карнізны пас з сухарыкамі. Столь роўная, падшыўная, з падугамі. У касьцёле тры алтары, зробленыя ў адзінай тэктоніцы ў клясыцыстычным стылі. У галоўным алтары зьмяшчаецца разьбяное Ўкрыжаваньне ў атачэньні падвоеных калёнаў дарычнага ордэру. Бакавы левы 2-калённы алтар прысьвячаецца Маці Божай Люрдзкай, правы — Сьвятому Яну Хрысьціцелю. Пад касьцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня Сулістроўскіх, фун­да­тараў сьвятыні.

Асобна ад касьцёла стаіць 2-ярусная чацьверыковая вежа-званіца пад шатровым дахам. Першы ярус з бутавага каменю, другі з цэглы, атынкаваны і адмежаваны сьцёкам, праразаецца круглымі люкарнамі. Уваход праз клясыцыстычны партал з аркавым праёмам і трыкутным франтонам у завяршэньні[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная, 61
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 65.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000709