Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чарнаўчыцы)
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Траецкі касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чарнаўчыцы |
Каардынаты | 52°13′04.32″ пн. ш. 23°44′28.4″ у. д. / 52.2178667° пн. ш. 23.741222° у. д.Каардынаты: 52°13′04.32″ пн. ш. 23°44′28.4″ у. д. / 52.2178667° пн. ш. 23.741222° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка |
Заснавальнік | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVI ст. у Чарнаўчыцах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Берасьцейскай вуліцы. Твор архітэктуры з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Утварае адзіны ансамбль з 3-яруснай званіцай, якая стаіць на паўночны захад ад касьцёла.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы драўляны касьцёл у Чарнаўчыцах збудавалі з фундацыі Ільлінічаў у 1471 годзе. Будаваньне мураванага касьцёла вялося ў 1585—1595 гадох з фундацыі Мікалая Радзівіла «Сіроткі» (даваў фундушы ў 1585 і 1587 гадох). У 1600 годзе пры касьцёле ўзьвялі мураваны шпіталь, у якім пазьней разьмясьцілася плябанія.
У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі закрысьцію, рызьніцу і вежу.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл працягваў дзейнічаць.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёла пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
Наноўшы часРэдагаваць
У 1918 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады адабралі ў касьцёла плябанію, дзе сьпярша месьціўся шпіталь, пазьней — музычная школа.
У 1998 годзе плябанію вярнулі каталікам.
АрхітэктураРэдагаваць
Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта 1-нэфававая базыліка з рудымэнтальным трансэптам і паўкруглай разьвітой апсыдай, да якіх далучаюцца квадратныя ў пляне больш нізкія прыбудовы з 1-схільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэньне аб'ёмаў і надае кампазыцыі мастацкую выразнасьць. З паўднёвага боку да апсыды прылягае круглая ў пляне вежа з самастойным шатровым дахам і вітымі ўсходамі ўсярэдзіне. Да галоўнага фасада далучаецца бабінец. Асноўны аб'ём і апсыду накрывае высокі 2-схільны дах з трыкутнымі шчытамі на тарцах[1]. Шчыт на галоўным фасадзе аздабляецца роўнымі прастакутнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вэртыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сьцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацоўваюцца контрфорсамі, праразаюцца вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завяршаюцца прафіляванымі карнізамі[2].
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, дэкараванымі ляпнымі нэрвюрамі прыгожага геамэтрычнага малюнка. Сьцены, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясковая рашчыне, падзяляюцца пілястрамі. Інтэр'ер упрыгожваюць тры барокавыя драўляныя скульптуры. У рызьніцы захоўваецца арнат, аблямаваны слуцкім поясам[3].
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Лапцэвіч Л., Чантурыя У., Кушнярэвіч А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 481.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 738.
- ^ Лапцэвіч Л., Чантурыя У., Кушнярэвіч А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 482.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чарнаўчыцы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў