Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Новы Пагост)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Новы Пагост
Каардынаты 55°29′45.60″ пн. ш. 27°28′29.40″ у. д. / 55.496° пн. ш. 27.4748333° у. д. / 55.496; 27.4748333Каардынаты: 55°29′45.60″ пн. ш. 27°28′29.40″ у. д. / 55.496° пн. ш. 27.4748333° у. д. / 55.496; 27.4748333
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Пагосьце. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Новым Пагосьце збудавалі ў 1593 годзе з фундацыі канцлера Льва Сапегі і караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы. У 1656 годзе будынак касьцёла аднавілі па пажары.

Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1766 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новы Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1845 годзе ён упамінаецца як струхнелы. У 1859 годзе будынак касьцёла аднавілі і пашырылі.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад збожжа, пазьней — пад спартовую залю. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны зруб пад 2-схільным дахам, які выходзіць на фасад трыкутным франтонам, завершаным 3-яруснай 4-граннай сыгнатуркай, над алтарнай часткай — 1-яруснай. Да 5-граннай апсыды далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне высокая і нізкая закрысьціі. Гарызантальна ашаляваныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі.

Касьцёл атачаецца бутавай агароджай, у куце якой, перад касьцёлам, стаіць 4-гранная 2-ярусная драўляная вежа-званіца. Верхні каркасны адкрыты ярус-звон накрываецца пакатым шатровым дахам, ніжні глухі гарызантальна ашаляваны[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 263.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000566