Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Глыбокае)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Глыбокае |
Каардынаты | 55°8′27″ пн. ш. 27°41′38″ у. д. / 55.14083° пн. ш. 27.69389° у. д.Каардынаты: 55°8′27″ пн. ш. 27°41′38″ у. д. / 55.14083° пн. ш. 27.69389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Дата заснаваньня | 1764, 1908 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], на штучнай насыпной пляцоўцы. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы парафіяльны касьцёл на гэтым месцы фундаваў у 1628 годзе ваявода амсьціслаўскі Язэп Корсак. Новы мураваны касьцёл будаваўся ў 1764—1782 гадох.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глыбокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Калі па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1878 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі суседні касьцёл кармэлітаў пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), узьнікла патрэба пашырыць парафіяльны касьцёл.
У 1902—1908 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка паводле праекту архітэктара Ю. Заро (J. Zaro)[1]. Паводле Отана Гедэмана, праект перабудовы рабіў інжынэр Антоні Дубовік зь Вільні, кіраваў працамі глыбачанін Юзэф Раманоўскі[2].
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры позьняга барока. Ад пачатку гэта была 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з выцягнутай паўкруглай апсыдай. У выніку перабудовы да будынка далучыўся трансэпт, бакавыя нэфы і закрысьціі, што надало сьвятыні аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю 3-нэфавай крыжовай базылікі. Галоўны фасад мае насычаную архітэктурную плястыку: пілястры, хвалістыя карнізы, фігурныя аркавыя праёмы, высокі франтон з валютамі з бакох і скульптура «Укрыжаваньне» ў аркавым праёме. Сьпярша фасад вылучалі 2 невысокія вежы, якія ў выніку перабудовы павялічыліся на 2 ярусы і набылі, як і цэнтральны фігурны франтон, выцягнутыя вэртыкальныя прапорцыі. Фігурным франтонам завяршаецца і алтарная сьцяна касьцёла. Сьцены падзяляюцца пілястрамі і карнізнымі паясамі, вялікімі аркавымі аконнымі праёмамі.
У інтэр’еры цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Сьцены падзяляюцца пілястрамі і карнізным поясам. Над нішамі бакавых нэфаў невялікія арнамэнтальныя ўстаўкі ў вохрыста-аліўкавай гаме. Касьцёл упрыгожваюць тры драўляныя разныя алтары ў стылі барока. Цэнтральны ў 1-м ярусе мае выгляд карынтскай калянады з дынамічна падзеленым антаблемэнтам, скульптурнымі паліхромнымі постацямі сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і герархаў касьцёла з бакох. Другі ярус — прастакутны шчыт з абразом пачатку XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя», завершаны барэльефнай кампазыцыяй «Глорыя з анёламі». Фэратрон «Маці Божая Замілаваньне» і «Язэп зь дзіцем» (пачатак XVIII ст.), абраз «Сьвятая Сям’я» (1730-я гады). Над нартэксам хоры з арганам у стылі нэаготыкі[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
З боку возера Кагальнага, 1915 г.
-
1918 г.
-
1923 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930 г.
-
Ю. Клос, 1930 г.
-
З боку возера Кагальнага, 1930 г.
-
кастрычнік 1934 г.
-
1935 г.
-
З боку возера Кагальнага, 1937 г.
-
да 1939 гг.
-
Я. Гопэн, да 1939 гг.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
З касьцёла карэмэлітаў, да 1939 г.
-
З касьцёла карэмэлітаў, да 1939 г.
-
П. Багдзевіч, 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Глыбокае, Radzima.org
- ^ Hedeman O. Glebokie. Szkic dziejow. — Vilno: 1935.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000366 |
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, Radzima.org
- Глыбокае — парафія Найсьвяцейшай Тройцы. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.