Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў (Засьвір)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і руіны кляштару кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і руіны кляштару кармэлітаў
Краіна Беларусь
Вёска Засьвір
Каардынаты 54°50′31.16″ пн. ш. 26°27′40.99″ у. д. / 54.8419889° пн. ш. 26.4613861° у. д. / 54.8419889; 26.4613861Каардынаты: 54°50′31.16″ пн. ш. 26°27′40.99″ у. д. / 54.8419889° пн. ш. 26.4613861° у. д. / 54.8419889; 26.4613861
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль сармацкае барока[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагодзьдзя ў Засьвіры. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпусу і брамы.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Кляштар. Е. Гопэн, 1930-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Драўляны кляштар кармэлітаў у Засьвіры фундаваў у 1697 годзе ашмянскі маршалак Крыштап Зяновіч і яго жонка Ядвіга (з Швыкоўскіх). Пад 1705 годам упамінаецца драўляны касьцёл. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1713—1714 гадох. Будаваньне мураванага кляштарнага корпуса скончылася ў 1766 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Засьвір апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Касьцёл пачаў дзеяць як парафіяльны. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады перарабілі касьцёл пад царкву Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне ў 1946 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а кляштарны корпус прыстасавалі пад школу. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай, накрытая высокім 2-схільным дахам (над апсыдай паніжаны і пераходзіць у конусападобны). У цэнтры да галоўнага фасада далучаецца невялікі барбакан. Дэкаратыўная аздоба канцэнтруецца на галоўным фасадзе: роўныя прастакутныя і паўцыркульныя нішы, трыкутны атыкавы франтон і фігурныя завяршэньні вежаў. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэньнямі.

Малітоўная заля перакрываецца драўляным корабавым скляпеньнем, апсыда — конхай. Над аркавым уваходам месьцяцца хоры, на якія вядуць вітыя ўсходы вежаў. У аркавай нішы апсыды стаіць 2-ярусны драўляны алтар. На левай сьцяне вісіць драўляны амбон. У галоўным алтары захоўваецца абраз «Найсьвяцейшая Тройца», у левым — «Сьвяты Язафат», у правым — «Найсьвяцейшая Панна Марыя».

Кляштарны корпус далучаецца да касьцёла з паўночнага боку. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы будынак, які ўтвараў каля касьцёла замкнёны ўнутраны дворык. Франтальны фасад галоўнага крыла вылучаўся ў цэнтры 4-калённым портыкам. Скляпеністыя кельлі злучаюцца працяглымі галерэямі[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 154.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000430