Кастрыца (Менская вобласьць)

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Кастры́ца[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 18 км на паўночны ўсход ад Барысава. Кастрыца ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету. У вёсцы разьмешчаны аграрна-жывёлагадоўчая гаспадарка — філіял Барысаўскага заводу «Аўтагідраўзмацняльнік», фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі[1].

Кастрыца
трансьліт. Kastryca
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Вышыня: 194 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 278 чал. (2010)
колькасьць двароў: 127 (2008)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222140[2]
СААТА: 6208874043
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′38.2″ пн. ш. 28°37′3.0″ у. д. / 54.360611° пн. ш. 28.6175° у. д. / 54.360611; 28.6175Каардынаты: 54°21′38.2″ пн. ш. 28°37′3.0″ у. д. / 54.360611° пн. ш. 28.6175° у. д. / 54.360611; 28.6175
Кастрыца на мапе Беларусі ±
Кастрыца
Кастрыца
Кастрыца
Кастрыца
Кастрыца
Кастрыца

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомая з XVII стагодзьдзя. У 1670 годзе вёска, 6 дымоў, уласнасьць казны, у Замкавай воласьці Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе перададзеная ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 году ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1800 годзе 41 двор, драўляная капліца, уладаньне князя М. Радзівіла. У 1897 годзе 110 двароў, крама, царква, ў Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1912 годзе адкрылася школа (аднакляснае народнае вучылішча). У 1917 годзе 136 двароў. Працавала смалакурня. Ад лютага да сьнежня 1918 году акупаваная Нямеччынай, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — Польшчай. Потым у складзе ЛітБел ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920 годзе на базе ранейшай арганізаваная пачатковая працоўная школа (у 1923 годзе ў ёй вучыліся 108 дзетак). 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Жыцькаўскага сельсавету Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Менскай акругі. 20 жніўня 1938 году ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году засьведчыў у вёсцы 140 двароў. У 1930 годзе ўтвораны калгас «Зара сацыялізму», які ў лютым 1932 году аб’ядноўваў 18 гаспадарак, дзейнічала кузьня. Пад час Другой Сусьветнай вайны ад пачатку ліпеня 1941 году да 28 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. Пад час вайны 8 жыхароў загінулі, 17 вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1970 годзе на мясцовых могілках пастаўлены помнік у гонар землякоў, якія загінулі ў Другой Сусьветнай вайне. У 1988 годзе налічвалася 169 гаспадарак[1]. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Бродаўскага сельсавету ў склад Зачысцкага сельсавету[4]. 30 сакавіка 2016 году перададзеная зь ліквідаванага Зачысцкага сельсавету ў склад Прыгараднага сельсавету[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 278 чалавек
  • 1999 год — 372 чалавекі
  • 1988 год — 410 жыхароў[1]
  • 1960 год — 683 жыхары[1]
  • 1926 год (перапіс) — 714 жыхароў[1]
  • 1917 год — 848 жыхароў[1]
  • 1897 год — 667 жыхароў[1]
  • 1800 год — 395 жыхароў[1]
  1. ^ а б в г д е ё ж з Кастрыца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 130
  2. ^ Кострица -Белпошта (рас.) Праверана 22 верасьня 2019 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 65
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  5. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.)