Каршаві́ца[1]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на паўночны захад ад Маісееўшчыны. Каршавіца ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.

Каршавіца
трансьліт. Karšavica
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Маісееўшчынскі
Вышыня: 230 м н. у. м.
Насельніцтва: 30 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222152
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′43.00″ пн. ш. 28°37′41.99″ у. д. / 54.5786111° пн. ш. 28.6283306° у. д. / 54.5786111; 28.6283306Каардынаты: 54°34′43.00″ пн. ш. 28°37′41.99″ у. д. / 54.5786111° пн. ш. 28.6283306° у. д. / 54.5786111; 28.6283306
Каршавіца на мапе Беларусі ±
Каршавіца
Каршавіца
Каршавіца
Каршавіца
Каршавіца
Каршавіца

Гісторыя

рэдагаваць

Да XIX стагодзьдзя

рэдагаваць

Каршавіца — адна з адносна невялікіх вёсак Барысаўшчыны, якая знаходзіцца на яе паўночным усходзе. Сярод яе жыхароў існуе меркаваньне, што раней гэта было вельмі вялікае пасяленьне. Тым, хто хоць адзін раз бываў або праязджаў праз Каршавіцу, гэта можа здацца дзіўным. Тым ня менш, раней яна сапраўды была адной з самых вялікіх вёсак на Барысаўшчыне.

Тамтэйшыя навакольлі, безумоўна, здаўна былі вельмі прыдатнымі для жыцьця. Тут усё ёсьць. Як калісьці любіла казаць адна мясцовая бабка — Раманіха (бо была замужам за Раманам), якую ўзгадваюць старыя людзі, у Каршавіцы вельмі добра жыць: вадой хоць заліся, дровамі — хоць згары, каменьняў — хоць забіся. Пра тое, калі была заснавана вёска Каршавіца, зараз распавесьці ўжо ніхто ня зможа. Безумоўна, што вёска існуе вельмі даўно. Ускосным сьведчаньнем гэтаму можа быць наяўнасьць за 1,5 км на захад[2] ад вёскі кургану, які мае ўзрост каля тысячы гадоў. Месца, дзе яны знаходзяцца, здаўна завецца Капцавой дзялянкай. Маецца ў навакольлях Каршавіцы і вельмі цікавае месца — Капліца, якое, безумоўна, таксама мае вельмі даўнія традыцыі.

Што датычыцца назвы вёскі, то яе паходжаньне дакладна невядома. Хутчэй за ўсё, яна, як і назвы шмат якіх іншых тутэйшых вёсак, мае балцкае паходжаньне. Балцкае паходжаньне назвы сьведчыць пра вельмі старую гісторыю гэтага пасяленьня. Тым ня менш дакумэнтальныя сьведчаньні, якія б распавядалі пра вёску Каршавіца да ХІХ стагодзьдзя, невядомы.

ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя

рэдагаваць

Найбольш старое зь вядомых пісьмовых сьведчаньняў пра Каршавіцу можна аднесьці да 20-х — 30-х гадоў ХІХ стагодзьдзя. Варта адзначыць, што вёска паказана на ўсіх больш ці менш падрабязных мапах гэтага краю пазамінулага стагодзьдзя. Па стане на 1890 год у Каршавіцы было 39 сялянскіх гаспадарак. Адносіліся яны да Багданаўскага сельскага таварыства Красналуцкай воласьці. На той час Каршавіца ўваходзіла ў лік дзесяці самых вялікіх пасяленьняў на Барысаўшчыне па-за межамі гораду.

Гады, якія зьмянілі лёс вёскі

рэдагаваць

У савецкія часы ў Каршавіцы была ўтворана школа. Знаходзілася яна ў вёсцы з краю, які бліжэй да Жортаю. У вайну школа згарэла. Пасьля яе новы будынак для школы быў узьведзены ў іншым месцы — у бок вёскі Баравуха. Закрыта школа ў Каршавіцы была каля 1970 году. Вайна наогул нанесла вялікія страты вёсцы. Напярэдадні яе ў вёсцы было 105 хат. Пасьля вайны вёска была адноўлена ў значна меншых памерах. Ня лепшыя для сябе часы Каршавіца перажывае і апошнія дзесяцігодзьдзі. Цяпер тут меней за дваццаць хат.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1890 год — 39 двароў
  • 1940 год — 105 двароў
  • 1999 год — 49 жыхароў
  • 2008 год — 31 жыхар, 22 гаспадаркі[2]
  • 2010 год — 30 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Час заснаваньня і пабудовы царквы ў Каршавіцы невядомы. Апошняя царква была драўляная і вельмі вялікая. Старыя людзі кажуць, што ў ёй была вельмі добрая акустыка. Калі што шапнуць у ёй, то адгалоскі былі такія, нібыта хтосьці раве. У савецкія часы царква была зачынена. Неяк перад вайной тамтэйшыя камсамольцы адкрылі яе, вынесьлі адтуль усе царкоўныя рэчы і на вачах усіх жыхароў вёскі спалілі іх перад царквой. Пасьля таго зь яе зьнялі купал і зрабілі ў яе будынку склад для зерня. Згарэла царква ў апошнюю вайну. Тады немцы падпалілі вёску, і яна «падзяліла» лёс іншых яе збудаваньняў. Сёньня пра былую царкву ў вёсцы нічога не нагадвае, а на месцы, дзе раней яна стаяла, цяпер стаіць прыватная лазьня.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 130

Літаратура

рэдагаваць