Кароткія нарды
Кароткія на́рды — настольная гульня для двух гульцоў, адзін з найбольш папулярных відаў гульні ў нарды. Гульнявое поле складаецца з дваццаці чатырох вузкіх трохкутнікаў, якія называюцца пунктамі. Трохкутнікі чаргуюцца па колеры і аб’яднаныя ў чатыры групы па шэсьць трохкутнікаў у кожнай. Пункты нумаруюцца для кожнага гульца асобна, пачынаючы з дома дадзенага гульца. Самы далёкі пункт зьяўляецца 24-м пунктам, ён таксама зьяўляецца першым пунктам апанэнта. Для белых нумарацыя пунктаў зробленая паводле гадзіньнікавай стрэлкі, для чорных — супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Гульнявыя фішкі рухаюцца ў адпаведнасьці з вынікам кіданьня гульнявых костак, гулец перамагае, калі перамесьціць ўсе свае фішкі з гульнявога поля раней за суперніка. Існуе вялікая колькасьць розных варыянтаў нардаў, але большасць з іх маюць агульныя характэрныя рысы. Кароткія нарды адносяцца да клясы настольных гульняў, зьяўляючыся адным з самых старажытных відаў такіх гульняў.
Хоць шанцаваньне мае значны ўплыў на вынік гульні, стратэгія гуляе важную ролю ў доўгатэрміновым пэрспэктыве[1]. Пры кожным кідку гульнявых костак гулец павінен выбіраць паміж магчымымі варыянтамі хадоў сваімі шашкамі, пры гэтым прымаючы да ўвагі магчымыя контар-хады апанэнта. Існуе ўсталяваны набор тыпавых тактык і магчымых варыянтаў.
Як і шахматы, нарды зь вялікай цікавасьцю вывучаюцца кампутарнай навукай. Следзтвам такіх дасьледаваньняў сталі кампутарныя праграмы для гульні ў нарды, якія перамагаюць лепшых «жывых» гульцоў сьвету.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя нардаў налічвае каля 5 тысяч гадоў і пачалася прыкладна ў той жа час, што і гісторыя шахматаў. Найбольш шырока распаўсюджаная вэрсія сьцьвярджае, што гульня паходзіць з Мэсапатаміі[2][3][4][5], многія іншыя вэрсіі адносяць месца паходжаньня гэтай гульні да Індыі, амаль да ўсіх краінаў Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу, альбо да Эгіпту. Часьцяком гісторыі ахутаныя прыгожымі легендамі. Праз узаемапранікненьне культураў гульні, падобныя на нарды, распаўсюдзіліся практычна па ўсім краінам на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Старажытныя грэкі пачалі гуляць у іх раней за старажытных рымлянаў, а пасьля гульня распаўсюдзілася сярод цюркскіх народаў. З раньняга сярэднявечча нарды ў Эўропе амаль забыліся. Іхнае адраджэньне пачалося ў рэгіёне у канцы XI стагодзьдзя і ўжо ў пачатку XVII стагодзьдзя нарды атрымалі неафіцыйны статус гульні каралёў. У 1743 годзе ў Ангельшчыне былі ўведзеныя адзіныя правілы, а гульня атрымала ангельскую назву бэкгэман (анг. backgammon), то бок кароткія нарды. Менавіта гэтая вэрсія гульні атрымала шырокае распаўсюд у Эўропе і Амэрыцы. Захавалася таксама клясычная вэрсія, якая з старажытнасьці захавала амаль першапачатковы выгляд, які мае назву доўгія нарды[6].
Пэрсія
рэдагавацьЗнаходкі, знойдзеныя падчас раскопак гораду Шагры-Сухтэ ў Іране, сьведчаць аб тым, што гульня ў нарды існавала ў рэгіёне каля 3000 году да нашае эры. Да знаходак можна аднесьці дзьве гульнявыя дошкі, некалькі гульнявых костак і 60 фішак. На сёньня гэта самыя старыя асобнікі гульні, узрост якіх сягае 5200 гадоў, што робіць іх на 100-200 гадоў больш старэйшымі за аналягічныя знаходкі ў месцы Ур. Дошкі зроблены з чорнага дрэва, а фішкі зроблены з агату і бірузы[7][8].
Іранскі гісторык Турадж Дар’яі адзначае, што нарды ўпершыню ўзгадваюцца ў працы індыйскага аўтара Бгартрыгары, складзенай у канцы VI ці пачатку VII стагодзьдзяў. Пра індыйскае паходжаньне гульні дадаткова сьведчаць выкарыстаньне ў ёй кідальных кутасаў, бо кутасы і азартныя гульні былі досыць улюбёным заняткам у старажытнай Індыі. Але правілы гэтае гульні ўпершыню зьявіліся ў тэксце на пэрсыдзкай мовы «Тлумачэньне да шахматаў і вынаходзтва нардаў», складзеным у VI стагодзьдзі за часам панаваньня сасанідзкага караля Хасрова I. У гэтым тэксце вынаходзтва нардаў прыпісваецца пэрсыдзкаму мудрацу Борзуя, які служыў міністрам пры двары Хасрова I. Нарды, паводле гэтай вэрсіі, павінны былі стаць выклікам іншым індыйскім мудрацам[9].
У XI стагодзьдзі пэрсыдзкі паэт Фірдаўсі ў сваім творы «Шагнамэ» распавёў, што вынаходнікам нардаў быў Бурзо ў VI стагодзьдзі. Ён апісаў сустрэчу, на якой прысутнічалі Бурзо і раджа, які прыехаў з Індыі. Раджа прадставіў шахматы, а Бурзо прадэманстраваў замежнаму госьцю нарды, вырабленыя з слановай косткі і цікавага дрэва[2][3]. Пэрсыдзкая вэрсія гульні, вядомая як доўгія нарды, цяпер распаўсюджаная ў краінах Цэнтральнай Азіі і мае некаторыя адрозьненьні ў правілах у параўнаньні з кароткімі нардамі, якія папулярныя ў Эўропе і Амэрыцы.
Мэсапатамія
рэдагавацьНастольная гульня, якая магла стаць папярэднікам нардаў, існавала ў Мэсапатаміі. Гэта Каралеўская гульня Ур, дошка для гульні ў якую была знойдзеная падчас раскопак у 1926 годзе ў каралеўскіх магільнях Ур. Гэтая дошка, як мяркуецца, была зроблена 5 тысяч гадоў таму і ў цяперашні час зьяўляецца другой з найбольш старажытных знаходак пасьля дошкаў, знойдзеных на тэрыторыі сучаснага Ірану. Правілы гэтае гульні вядомыя з клінапіснай таблічкі з Бабілёну, дзе згадваецца, што дошкі таксама выкарыстоўваліся для прадказаньня будучага лёсу [10]. У Каралеўскую гульню Ур па-ранейшаму гуляюць у Іраку, Лібане, Эгіпце, Сырыі, Ярданіі і іншых арабскіх дзяржавах[10][11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Backgammon Luck vs Skill». backgammon.org
- ^ а б Wilkinson, Charles K (May 1943). «Chessmen and Chess». The Metropolitan Museum of Art Bulletin. New Series 1 (9). — С. 271—279. — DOI:10.2307/3257111. [3257111].
- ^ а б Murray, H. J. R. (1952). «A History of Board-Games Other than Chess». Hacker Art Books. ISBN 978-0-87817-211-5.
- ^ Chris Bray (14 February 2011). «Backgammon For Dummies». John Wiley & Sons. — С. 31. — ISBN 978-1-119-99674-3.
- ^ Chris Bray (2012). «Backgammon to Win». Lulu Com. — С. 6. — ISBN 978-1-291-01965-0.
- ^ «История нардов мира». Коммерсантъ Спорт, № 214/П (2817).
- ^ «World's Oldest Backgammon Discovered In Burnt City». Payvand News.
- ^ Schädler , Dunn-Vaturi, Ulrich , Anne-Elizabeth. «Board games in pre-Islamic Persia». Encyclopædia Iranica.
- ^ Daryaee, Touraj (2006) in «Backgammon» у «Medieval Islamic Civilization: An Encyclopedia» ed. Meri, Josef W. & Bacharach, Jere L, Taylor & Francis. — С. 88—89. — ISBN 0415966906.
- ^ «Assyrian guardian figure». BBC.
- ^ Leland Graham; Isabelle McCoy (28 August 2008). «A New Trip Around the World, Grades K - 5: Activities Across the Curriculum for Cuba, the United Kingdom, Afghanistan, Chile, Iraq, Puerto Rico, Ghana, Morocco, Norway, Guatemala, Spain, and Peru». Carson-Dellosa Publishing. — С. 85. — ISBN 978-1-60418-594-2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКароткія нарды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Правілы гульні. (рас.)
- Віды кароткіх нардаў і правілы гульні. (рас.)
- Амэрыканская фэдэрацыя кароткіх нардаў. (анг.)
- Чэмпіянат сьвету па кароткім нардам. (анг.)
- «Тлумачэньне шахмат і вынаходзтва нардаў». (рас.)