Фірдаўсі
Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаусі Тусі (па-пэрсыдзку: حکیم ابوالقاسم منصور حسن فردوسی توسی, 935, Тус — каля 1020 ці 1026) — пэрсыдзкі паэт, аўтар эпічнай паэмы «Шагнамэ», якому прыпісваецца таксама паэма «Юсуф і Зулейха», якая заснаваная на біблейска-каранічным сюжэце пра Ёсіфа. Карыстаецца вялікай папулярнасьцю й лічыцца нацыянальным паэтам у Іране, Таджыкістане, Узбэкістане й Аўганістане. Мянушку «Хакім» («мудрэц», «вучоны») ён атрымаў за глыбіню й шырыню сваіх ведаў.
Фірдаўсі | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 940[1] Тус, Іран |
Памёр | 1020[1] Тус, Іран |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт і пісьменьнік |
Мова | пэрсыдзкая мова[1] |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.