Марышкі — вёска ў Расеі, каля ракі Ольшы. Уваходзяць у склад Лоінскага сельскага паселішча Смаленскага раёну Смаленскай вобласьці.

Марышкі
лац. Maryški
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Смаленскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 481
Паштовы індэкс: 214534
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′59″ пн. ш. 31°24′26″ у. д. / 55.09972° пн. ш. 31.40722° у. д. / 55.09972; 31.40722Каардынаты: 55°5′59″ пн. ш. 31°24′26″ у. д. / 55.09972° пн. ш. 31.40722° у. д. / 55.09972; 31.40722
Марышкі на мапе Расеі
Марышкі
Марышкі
Марышкі

Марышкі — вёска гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Міра, Мера або Мара (Miro, Mero, Maro) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1904 год — 233 чалавекі[5]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1101.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 299.