Марцішкі
Марцішкі — вёска ў Расеі, каля ракі Дзьвіны. Уваходзяць у склад Вяліскага раёну Смаленскай вобласьці.
Марцішкі — вёска гістарычнай Віцебшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
рэдагавацьМарці або Марда (Marti, Mardo) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
На усход ад Вяліжу існавала вёска Лядзінішкі[5], на ўсход ад Дарагабужу — вёска Купелішкі, а таксама вёска і сядзіба Селішкі[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1906 год — 56 чалавек[7]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1099.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 56.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 167.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 48.