Канстанцін Паклонскі
Канстанці́н Пакло́нскі (???, Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае — к. 1662 г., ???) — беларускі шляхціч, удзельнік падзеяў Крывавага Патопу, кіраўнік беларускага казацкага палка.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | |
Памёр | каля 1662 |
Дзейнасьць | вайсковец |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Паклонскі (неадназначнасьць).
Біяграфія і дзейнасьцьРэдагаваць
Канстанцін Паклонскі паходзіў родам з Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, зь Пінскага павету, з праваслаўнай шляхецкай сям’і і гербу Сьлепаворан[1]. Радавое прозьвішча фігуруе таксама ў форме Водзгір-Паклонскі[2]. На думку Генадзя Сагановіча, падвойнае імя К. Паклонскага сьведчыла аб каталіцкім веравызнаньні[3]. Выступаў як абаронца праваслаўя[4]. Меў моцныя сувязі з Іванам Залатарэнкам і Багданам Хмяльніцкім[5]. 5 чэрвеня 1654 году перайшоў на маскоўскі бок да войскаў цара Аляксея Міхайлавіча[6]. Падкрэсьліваў неабходнасьць апоры на мясцовы элемэнт[7]. Значным посьпехам К. Паклонскага стала схіленьне 16 жніўня 1654 году да капітуляцыі жыхароў мястэчка Чавусы[8]. З 12 верасьня 1654 году пачаў карыстацца тытулам «полковник белоруский»[9]. Пастаянна набываў сабе новых прыхільнікаў у змаганьні з войскамі Рэчы Паспалітай[10]. Утварыў жыдоўскі пагром у Магілёве[11]. На мяжы верасьня й кастрычніка 1654 году схіліў Крычаў да капітуляцыі[12]. Неўзабаве ў сьнежні 1654 году адносіны паміж Паклонскім, украінскімі казакамі і Аляксеем Міхайлавічам вельмі пагоршыліся[13]. Іван Залатарэнка ў накіраваным лісьце К. Паклонскаму абвінавачваў яго ва ўхіленьні ад сустрэчы й заклікаў здацца Запароскаму войску, К. Паклонскі ж накіраваў гэты ліст цару Аляксею Міхайлавічу[14]. Займаўся забойствам маскоўскіх стральцоў і салдатаў, што «государевых стрельцов и солдатов в уезде и в городе на карауле по воротам бьют, и от их бою многие лежат при смерти»[15].
Вясной 1655 году вярнуўся на бок Януша Радзівіла пад ягонае камандаваньне [16]. Заклікаючы да сябе былых казакаў, якія раней былі пад ягоным кіраўніцтвам, Паклонскі адзначаў:
С Москвой нам не век жить, знаете, какие она мерзости наделала. Мы в лучшей вольности прежде за ляхами были, чем теперь живут наши, собственные глаза мои видели, как бездельно поступала Москва с честными женами и девицами», «насмотрелся я над кутеинскими монахами как Москва почитает духовенство и вещи церковные; в церкви престолы сами обдирали и все украшения церковные и столицу отослали, а самих чернецов в неволю заслали, а что с отцом митрополитом и другими духовными делают. Жаль, вместо лучшего в худшую неволю попали. | ||
—[17] |
.
Згодна з А. Латышонкам, К. Паклонскі зьяўляецца ўнікальнай постацьцю ў беларускай гісторыі, ягоная дзейнасьць можа разглядацца як першая праявай «нацыянальнай ідэі» на беларускіх землях у сярэднявеччы[18].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 239.
- ^ A. Rachuba, Pokłoński (Wodzgir-Pokłoński) Konstanty Wacław, PSB, t. 27, s. 234.
- ^ Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.:Навука і тэхніка, 1995, с. 20.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 191—192.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 681.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 238.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 198—199.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 240.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 257—258.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 233—234
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 259.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 397, 400, 407—411, 417—422.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 245.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 243.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 439—440.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 621—622.
- ^ Соловьев С. История России с древнейших времен. Книга V. 1613—1657, с. 94.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 321.