Канстанцін Вераніцын
Канстанцін Васілёў Вераніцын (13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня — 26 жніўня 1903, Пецярбург) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Канстанцін Вераніцын | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1834 Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня |
Памёр | 26 жніўня 1903 Пецярбург |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, чыноўнік |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Значныя творы | «Тарас на Парнасе» «Два д'яўлы» |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў з прыгонных сялянаў памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, пасьля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын».
Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 г. у ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго са званьнем агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту.
Вераніцын памёр 13 (26) жніўня 1903 г. у Лясным пад Пецярбургам ад паралічу з прычыны кровазьліцьця ў мозг, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках (не захаваліся). Зьвесткі пра сьмерць Вераніцына ўстанавіў у 2019 годзе Антон Францішак Брыль.[1]
Творы
рэдагавацьУ рукапісных сшытках фальклёрных і літаратурных твораў Аляксандра Рыпінскага яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасьці й рэаліі несумненна сьведчаць пра сувязь апошняга твора зь Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзьвюх паэмаў належыць адной асобе. На карысьць аўтарства К. Вераніцына сьведчыць таксама яго біяграфія.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 2001 годзе на радзіме К. Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўленыя мэмарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» й яе верагоднага аўтара.
Літаратура
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Самы славуты ананім // Наша Ніва, 13 чэрвеня 2009
- Вераніцын Канстанцін Васільевіч
- Гаравы, Л. Лес Канстанціна Вераніцына / Л. Гаравы // Народнае слова. – 1999.
- Кісялёў, Г. Канстанцін Вераніцын / Г. Кісялёў // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 154-155.
- Подлипский, А. Витебские корни «Тараса» / А. Подлипский // Народнае слова. – 1996.
- Цвірка, К. Канстанцін Вераніцын (1834—1904) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. – Мн., 2004. – С. 285
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКанстанцін Вераніцын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ А. Брыль. Некралог Канстанціна Вераніцына ў газеце «Новое время» // Роднае слова № 12, 2019, с. 23.