Сумы
места ва Ўкраіне
Су́мы (па-ўкраінску: Суми) — места на паўночным усходзе Ўкраіны, на берагах ракі Псёлу, ейнага прытока Сумкі і прытока апошняй Стрэлкі. Адміністрацыйны цэнтар Сумской вобласьці і Сумскога раёну. Плошча 145 км².
Сумы | |||||
укр. Суми | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1652 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Сумская | ||||
Мэр: | Аляксандр Лысенка[d] | ||||
Плошча: | 145 км² | ||||
Вышыня: | 166 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 262 119 чал. (2020)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1807,72 чал./км² (2020) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 84,5% расейцы — 12,5% габрэі — 0,2% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-542 | ||||
Паштовыя індэксы: | 40000-40489 | ||||
КОАТУУ: | 5910100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°54′24″ пн. ш. 34°47′57″ у. д. / 50.90667° пн. ш. 34.79917° у. д.Каардынаты: 50°54′24″ пн. ш. 34°47′57″ у. д. / 50.90667° пн. ш. 34.79917° у. д. | ||||
Сумы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сумская меская рада |
Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Слабажаншчына, за 346 км на паўночны ўсход ад Кіева. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Варажба, аэрапорт.
Этымалёгія назвы
рэдагавацьІснуюць наступныя вэрсіі паходжаньня назвы места:
- паводле папулярнай, але малаімавернай вэрсіі, на беразе рэчкі Сумка (ці ў самой рэчцы) першыя пасяленцы знайшлі 3 паляўнічыя сумкі з золатам. Гэтае паданьне знайшло сваё адлюстраваньне ў мескай сымболіцы;
- найбольш верагодна назва Сумаў паходзіць ад ранейшага тапоніму Сумка (назва рэчкі), што адпавядае практыцы пры называньні паселішчаў;
- некаторыя дасьледнікі выводзяць назву места зь дзеяслова «сумаваць», апэлюючы да пачуцьцяў перасяленцаў, якія апынуліся далёка ад родных мясьцінаў[2].
Гісторыя
рэдагаваць- 1652: заснаваньне паселішча казакамі-перасяленцамі зь мястэчка Ставішча на Кіеўшчыне.
- 1659—1765: цэнтар Сумскога Слабадзкога палку.
- 1765: цэнтар Сумской правінцыі.
- 1780: павятовае места Харкаўскага намесьніцтва, з 1796 году — Слабодзка-Ўкраінскай, а з 1835 году — Харкаўскай губэрняў; буйны цэнтар гандлю.
- 1877: праз Сумы прайшла чыгунка.
- канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў: у месьце пачала разьвівацца мэталаапрацоўка, машынабудаваньне, цукровая прамысловасьць.
- 1939: цэнтар вобласьці.
- 10 кастрычніка 1941 — 2 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва гораду паводле ацэнкі на 1 студзеня 2012 году складае 269 663 чалавек (21-е месца ва Украіне). С моманту перапісу насельніцтва Ўкраіны ў 2001 годзе насельніцтва зьменшылася на 25 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1870 год — 14 126 чал., у тым ліку 69 каталікоў, 76 пратэстантаў, 111 юдаістаў.[3]; 1877 год — 15 534 чал., у тым ліку 74 каталікі.[3]; 1898 год — 26 355 чал. (12 418 жанчын); зь іх паводле стану: мяшчанаў і цэхавых 11 075, сялянаў 10 579; паводле веры: праваслаўных 23 763, рымска-каталікоў 1112, лютэранаў 705, армяна-грэгарыянаў 28, юдаістаў 635, караімаў 39, магамэтанаў 73.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 36 тыс. чал.[4]; 1939 год — 64 тыс. чал.; 1959 год — 98 тыс. чал.; 1970 год — 159 тыс. чал.; 1975 год — 194 тыс. чал.[5]; 1991 год — 303 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 293 141 чал.; 2004 год — 283 700 чал.
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | беларуская |
---|---|---|
77,29% | 20,35% | 0,09% |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемсты машынабудаваньня, хімічнай, харчовай, лёгкай і інш. прамысловасьці.
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Праабражэньня Гасподняга (1776)
- Царква Ўваскрасеньня Гасподняга (кан. XVII — пач. XVIIІ стагодзьдзяў)
- Царква Сьв. Ільлі (1836)
- Царква Сьв. Тройцы (ХІХ ст.);
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Аляксей Алчэўскі (1835—1901) — украінскі прамысловец і банкір
- Фэадосія Барвінская (1899—1966) — украінская савецкая акторка
- Мікола Грунскі (1872—1951) — украінскі савецкі мовазнавец
- Антон Шабленка (1872—1930) — украінскі пісьменьнік
- Васіль Алешка (1889 — не раней за 1942 г.) — украінскі паэт, празаік, драматург
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 року, Київ-2020 — Державний комітет статистики України (укр.)
- ^ 43. Сумщина // Автомобільна прогулянка Україною. — К.: Балтія-Друк, 2008. — С. 443
- ^ а б Sumy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 588
- ^ Сумы // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Сумы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Сумы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
рэдагаваць- Sumy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 588—589
- Сумы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.