Канатопскі трамвай

Канато́пскі трамвай (па-ўкраінску: Конотопський трамвай, [konoˈtɔpsʲkɪj t̪rɑmˈʋɐi̯]) быў пушчаны ў Канатопе 25 сьнежня 1949 году. Па стане на 2019 год маецца 3 маршруты, 27,8 км сеткі, 1 дэпо і 16 вагонаў.

Канатопскі трамвай
Трамвайная сыстэма
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Горад Канатоп
Тып сыстэмы пасажырская
Дата адкрыцьця 29 сьнежня 1949 (74 гады таму)
Колькасьць маршрутаў 3
Колькасьць маршрутаў у пэрыяд максымальнага разьвіцьця 4
Інфраструктура
Даўжыня кантактнай сеткі 27,8
Даўжыня кантактнай сеткі ў пэрыяд максымальнага разьвіцьця 27,8
Колькасьць трамвайных паркаў 1
Колькасьць трамвайных паркаў у пэрыяд максымальнага разьвіцьця 1
Колькасьць вагонаў 16
Колькасьць вагонаў у пэрыяд максымальнага разьвіцьця 44
Мадэлі эксплюатаваных трамваяў КТМ-5М3
К-1
Шырыня каляіны 1524 мм
Тып сілкаваньня кантактная сетка
Напружаньне кантактнай сеткі 550 В
Статыстыка
Агульная даўжыня маршрутаў 44,9
Працягласьць самага доўгага маршруту № 2 (21,1 км)
Працягласьць самага доўгага маршруту за ўсю гісторыю сыстэмы № 2

Трамвайная сетка складаецца з трох лініяў і мае агульную працягласьць 28 км, зьяўляючыся, такім чынам, адной з самых маленькіх трамвайных сетак ва Ўкраіне. Значная частка сеткі зьяўляецца аднапутнай (з разьездамі). Частка вуліцаў, па якіх праходзіць трамвай, ня мае цьвёрдага пакрыцьця. Лініі абслугоўваюцца трамваямі тыпу КТМ-5, пабудаванымі з 1975 па 1989 на Усьць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава (УКВЗ).

Трамваі выходзяць на маршруты з 6:00 да 20:00. Праезд у Канатопскім трамваі каштаваў у 2019 годзе 2,00 грыўны, незалежна ад адлегласьці.

Маршруты

рэдагаваць
  • 1 вул. Дэпоўская — Заграбельле (40-хвілінны такт)
  • 2 вул. Рабашапка — завод «Матордэталь» (55-хвілінны такт) (найбольш працяглы маршрут)
  • 3 вул. Дэпоўская — Пасёлак КВРЗ (35-хвілінны такт)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць