Калінаўка 1

вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Калінаўка 1[1], былая назва Адампольле — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабада-Кучынскага сельсавету.

Калінаўка 1
трансьліт. Kalinaŭka 1
Былая назва: Адампольле
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Слабада-Кучынскі
Насельніцтва: 12 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
СААТА: 6228846041
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°11′40″ пн. ш. 27°13′37″ у. д. / 53.19444° пн. ш. 27.22694° у. д. / 53.19444; 27.22694Каардынаты: 53°11′40″ пн. ш. 27°13′37″ у. д. / 53.19444° пн. ш. 27.22694° у. д. / 53.19444; 27.22694
Калінаўка 1 на мапе Беларусі ±
Калінаўка 1
Калінаўка 1
Калінаўка 1
Калінаўка 1
Калінаўка 1
Калінаўка 1

Гісторыя

рэдагаваць

Населены пункт вядомы як Фальварак. Назва зьмянялася некалькі разоў, калі ў другой палове ХІХ ст. фальварак у адлегласьці 1,2 км на поўдзень ад Русакоў называўся Анаполь, то на пачатку ХХ ст. гэты ж фальварак ужо Адампольле і складаецца з 3 двароў з 24 жыхарамі. Паводле перапісу 1917 г., мае 5 двароў, каля 20 жыхароў, пасьля лічыўся хутарам. На мапе 1930-ых гадоў маецца назва Кастрычнік, пэўна гэта менавіта фальварак з 16 дварамі, а пасёлак разьмешчаны на поўдзень, хутчэй, новая забудова з 18 дварамі. Сёньня вёска Калінаўка 1[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1997 год — 30 двароў, 68 жыхароў.
  • 2009 год — 26 чалавек[3]
  • 2019 год — 12 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Адампольле, на сайце Капыльшчына
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі